НОВОСТИ

ПОИСК ПО САЙТУ

ПОИСК В АРХИВЕ НОВОСТЕЙ
по тексту:

и/или по дате:



ЦНБ НАН Беларуси в сети




вернуться назадназад

 

Віктар Антонавіч Каваленка нарадзіўся 21 ліпеня 1929 года ў вёсцы Сакаўшчына Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер гэта Валожынскі раён Мінскай вобласці) у сям'і малазямельнага селяніна. У 1939 г. скончыў 3 класы польскай школы. У 1945 г. скончыў Шчаўканаўскую сямігадовую школу і паступіў у Лідскае педагагічнае вучылішча. Атрымаўшы ў 1948 г. дыплом настаўніка, год працаваў у Дабравольскай сямігадовай школе Гродзенскай вобл.

Прага да ведаў і разуменне таго, што разбуранае вайной жыццё патрабуе найперш прафесіяналізму ва ўсіх сферах, прывялі юнака ў Мінскі педінстытут на факультэт мовы і літаратуры, які ён скончыў у 1953 г. і пасля гэтага два гады настаўнічаў у Сырмежскай сярэдняй школе. У 1953--1954 гг. В.А. Каваленка быў дырэктарам спачатку Камелішскай, а потым Жукойненскай сярэдніх школ на Астравеччыне.

Пошукі творчага і навуковага асяроддзя прывялі В.А. Каваленку ў аспірантуру Інстытута літаратуры беларускай Акадэміі навук дзе ён навучаўся з 1955 па 1958 гг. Пасля заканчэння аспірантуры ён быў залічаны на працу ў гэтым жа навукова-даследчым інстытуце, дзе ён працаваў больш за сорак гадоў.Менавіта ў гэты час фарміраваліся і ўмацоўваліся лепшыя якасці характару вучонага: мужнасць і чалавечнасць, адданасць справе і ісціне. У сваіх навуковых даследаваннях В.А. Каваленка выяўляе грамадскія і эстэтычныя ідэалы, уласцівыя такой унікальнай у  гісторыі савецкага народу і маналітнай сваёй духоўнай акрыленасцю з'яве, як пакаленне "шасцідзесятнікаў".

Гэта пакаленне надоўга захавала ў сваёй душы імпэт да змен і перакананасць у гістарычнай неабходнасці ідэалаў гуманістычнага абнаўлення свету. Ужо ў першых публікацыях В.А. Каваленкі, яго манаграфіях "Пошукі і здзяйсненні" (1963), "Давер" (1967), "Голас чалавечнасці" (1970) выразна выявіліся асноўныя асаблівасці яго як навукоўца: эстэтычны аналіз мастацкіх твораў натуральна спалучаўся з публіцыстычным пафасам адмаўлення вульгарызатарскіх поглядаў на літаратуру, з мэтанакіраваным сцвярджэннем прыярытэту агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей у духоўным руху грамадства. Нават самі назвы кніг сведчылі аб тым, што маладога даследчыка як асобу і творцу вызначаў абсалютны "давер" да жыцця, а яго "голас чалавечнасці" быў заўсёды добра чутны ў асяроддзі калег і чытачоў. Тым самым яго "прага духоўнасці", выяўленая ў кнізе з такой назвай, стварала славу чалавека, які ў самых складаных варунках клапоціцца найпер ш пра тое, каб захоўваць і памнажаць чалавечае ў чалавеку, няспынна дбаць аб высокай духоўнасці, без якой сучаснік задыхаўся б, як без кіслароду ў ваколзямной атмасферы.

У 70-я гады ХХ стагоддзя навуковыя інтарэсы В.Каваленкі набылі канцэптуальнасць, маштабнасць. Так у сваёй манаграфіі «Вытокі. Уплывы. Паскоранасць: Развіццё беларускай літаратуры XIX—XX ст.» ён даследуе нацыянальныя і інтэрнацыянальныя вытокі беларускага славеснага мастацтва, фальклорныя і кніжныя традыцыі і іх уплыў на літаратурную творчасць, уздымае праблемы вывучэння сувязей нацыянальнай літаратуры з суседнімі славянскімі літаратурамі, працэсу паскоранага развіцця беларускай літаратуры. В.Каваленка ўсебакова даследаваў сувязі міфапаэтычных матываў і традыцый з народнасцю літаратуры («Міфапаэтычныя матывы ў беларускай літаратуры»), дакастрычніцкай пары і савецкага часу («Голас чалавечнасці»). У 1978 выйшаў яго раман «Падвышанае неба», дзе вопыт крытыка і даследчыка ўзбага ціўся мастакоўскім вопытам празаіка.

В.А. Каваленка заўсёды быў чалавекам прынцыповых перакананняў, якія ён адстойваў бескампрамісна і ў жыцці, і ў творчасці, не зважаючы на палітычную кан'юнктуру, звяртаючыся з праўдай жыцця і ўласным сумленнем літаратара-гуманіста. У супярэчлівыя часы перабудовы яго творчыя паводзіны і дзейнасць у якасці дырэктара Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН Беларусі (1982 – 1997 гг.) падтрымлівалі і абвастралі ў калег імкненне да чалавечнасці, чысціні і сумленнасці, разуменне небывалай складанасці падзей і унікальнай шматзначнасці духоўных працэсаў, дзе прычыны і вынікі часта мяняюцца месцамі, а перамогу цяжка адрозніць ад паражэння, і наадварот.Ужо тады ў В.А. Каваленкі выявіліся лепшыя рысы сапраўднага лідэра літаратурнага працэсу. Менавіта ў гэты перыяд гісторыі беларускай л ітаратурнай навукі пад ідэйным кіраўніцтвам В.А. Каваленкі грунтоўна распрацоўваліся такія складаныя праблемы, як "Беларуская ваенная літаратура ў кантэксце сусветнай літаратуры", "Беларуска-рускія літаратурныя сувязі", "Міфа-паэтычныя матывы ў беларускай літаратуры" і інш.

Капітальныя акадэмічныя распрацоўкі В.А. Каваленкі сталі этапнымі ў развіцці беларускай літаратурнай навукі і з'явіліся аб'ектыўнай падставай для надання яму высокага звання акадэміка АН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Я. Коласа (1980 г.) за ўдзел у 2-томным даследаванні "Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры" і "Гісторыя беларускай савецкай літаратуры" (1977, на рускай мове), прысуджэння Літаратурнай прэміі Саюза пісьменнікаў СССР за кнігу "Прага духоўнасці" (1976). Агульная колькасць напісаных В.А. Каваленкам кніг перасягнула двухзначную лічбу, колькасць навуковых артыкулаў і публікацый перавышае дзве сотні, а ў выніку атрымліваецца, што іх аўтар сапраўды жыў, кіруючыся славутым прынцыпам "ні дня без радка". Гэта кнігі пра пісьменнікаў і літаратуру, але ў іх заўсёды ёсць і нешта большае, што надае ўсяму напісанаму акадэмікам В.А. Каваленкам асаблівую маральную і філасофскую вагу, а менавіта: ч алавек, гісторыя, нацыя, гуманізм, духоўнасць.У якасці дырэктара Інстытута літаратуры В.А. Каваленка стварыў знітаваны пафасам навуковага спасціжэння ісціны калектыў, захаваў лепшыя інстытуцкія традыцыі, умацоўваў атмасферу дэмакратызму, волевыяўлення розных думак і поглядаў, павагі і зычлівасці.

 

Працы вучонага, якія ёсць у бібліятэцы

Працы вучонага на сайце НАН Беларусі


аренда офисов в ЦНБ им. Я. Коласа
электронный каталог
Электронный каталог
Online-доступ к каталогу!
EBSCODiscoveryService
поиск по научным электронным ресурсам, доступным в ЦНБ НАН Беларуси.