Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Да 90-годдзя з дня нараджэння У. Караткевіча

90-годдзе з дня нараджэння У. Караткевіча

З 24 лістапада па 31 снежня 2020 года ў чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі разгорнута юбілейная экпазіцыя “Сын Зямлі пад белымі крыламі”, прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча – славутага беларускага пісьменніка, паэта, празаіка, публіцыста, драматурга, перакладчыка, сцэнарыста, чалавека неардынарнага, надзеленага рознымі талентамі, сапрўднага сына сваёй Бацькаўшчыны.

Для аматараў творчасці Уладзіміра Караткевіча!

У ЦНБ НАН Беларусі падрыхтаваны цікавыя актыўнасці, як у самой бібліятэцы, так і ў фармаце online.

Да 90-годдзя з дня нараджэння У. Караткевіча фота 1 Да 90-годдзя з дня нараджэння У. Караткевіча фота 2

Супрацоўніцтва Центральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі з Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацства ажыцяўляецца ў розных напрамках дзейнасці, у тым ліку і ў падтрымцы творчасці студэнцкай моладзі. Да юбілею выдатнага пісьменніка Беларусі Уладзіміра Караткевіча бібліятэка прыняла удзел у арганізацыі конкурса буктрэйлераў студэнцкіх работ, прысвечанных гэтай даце. З вынікамі конкурса і працамі Анастасіі Ісакавай “Ладдзя роспачы” , якая атрымала Гран-пры ў катэгорыі “Караткевіч. Вельмі”, і “Дзікае паляванне караля Стаха”, якая прызнана лепшым буктрэйлерам, вы можаце пазнаёміцца на гэтай старонцы.

Віртуальная выстава “Сын Зямлі пад белымі крыламі”

Віртуальная выстава “Сын Зямлі пад белымі крыламі” (працяг)

З 10 лістапада да 20 снежня 2020 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры арганізавана літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Уладзімір Караткевіч у выяўленчым мастацтве”, якая ладзіцца ў рамках сумеснага праекта з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь і Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа НАН Беларусі.