Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове

У фінальны дзень тыдня мерапрыемстваў, арганізаваных да свята роднай мовы, яркай падзеяй стала напісанне дыктоўкі па беларускай мове.

У інфармацыйна-выставачным цэнтры ЦНБ НАН Беларусі за парты селі чытачы і навукоўцы-мовазнаўцы.

Удзельнікамі дыктоўкі ў анлайн-рэжыме, а гэта больш за сто чалавек, сталі як дарослыя, так і навучэнцы школ, ліцэяў. 

Нас падтрымалі і калегі з іншых бібліятэк. Геаграфія таксама аказалася шырокай, да напісання дыктоўкі падключыліся нават з Бразіліі! Аб гэтым паведаміў дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, акадэмік А. І. Лакотка ў сваім прывітальным слове.

Супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа падрыхтавалі некалькі дзесяткаў тэкстаў сучасных беларускіх пісьменнікаў. Тэма дыктоўкі была абрана «Людзі зямлі беларускай» паводле Уладзіміра Караткевіча.

Пасля таго, як удзельнікі справіліся з заданнем, арганізатары зрабілі праверку напісання кожнага сказа, патлумачыўшы арфаграфічныя і пунктуацыйныя правілы. 

Шчыра дзякуем усім, хто далучыўся і падтрымаў добрую ініцыятыву навукоўцаў Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.

Асабістая падзяка Кацярыне Ганчарэнка, канд. філал. навук, ст.н.с. Інстытута мовазнаўства; Вераніке Мандзік, канд. філал. навук, ст.н.с. Інстытута мовазнаўства; Святлане Ліпніцкай, м.н.с. Інстытута мовазнаўства.