Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Навігацыя па сайце

100 гадоў з дня ўтварэння літаб’ядання «Маладняк»

100 гадоў з дня ўтварэння споўнілася першай літаратурнай арганізацыі – Усебеларускага аб’яднання паэтаў і пісьменнікаў «Маладняк».

Днём яго нараджэння лічыцца 28 лістапада 1923 года, калі ў мінскім камсамольскім клубе «КІМ» сабраліся шэсць маладых пісьменнікаў – Міхась Чарот, Анатоль Вольны, Алесь Дудар, Андрэй Александровіч, Адам Бабарэка, Язэп Пушча – і вырашылі стварыць літаратурнае аб’яднанне. У лістападзе 1928 года аб’яднанне было рэарганізавана ў Беларускую асацыяцыю пралетарскіх пісьменнікаў, часопіс «Маладняк» як яе орган выдаваўся да 1932 года.

Першы нумар «Маладняка» (захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі) адкрываўся прывітальным словам А. Чарвякова «Камсамол стварае свой часопіс, каб рыхтаваць новую змену змагароў за шчаслівае жыццё». 

У першым нумары былі надрукаваны вершы Янкі Купалы «Арлянятам», Цішкі Гартнага «Яна ідзе», Змітрака Бядулі «Крылатыя машыны», творы Міхася Чарота і Анатоля Вольнага – рэдактараў часопіса, Язэпа Пушчы, Алеся Якімовіча, Уладзіміра Дубоўкі, Андрэя Александровіча, а таксама артыкул Усевалада Ігнатоўскага.

Ужо ў 1925-1926 гадах, нягледзячы на адсутнасць фінансавання, творчае аб’яднанне стала неверагодна папулярным, мела філіялы у гарадах і пасёлках, а колькасць удзельнікаў дасягала 500 чалавек. Амаль дзесяць гадоў выходзіў друкаваны орган літаратурнага аб’яднання – часопіс «Маладняк», а ў філіялах выдаваліся альманахі і асобныя выданні (каля 60 зборнікаў твораў). 

Сярод часопісаў, з якімі можна азнаёміцца ў бібліятэцы – «Аршанскі маладняк», «Маладняк Барысаўшчыны»,  «Надзвінне» (альманах Полацкага філіяла з 1926 года – потым «Росквіт» (1927), «Зарніцы» (1928)), «Уздым» (літ. зборнік Бабруйскага філіяла).

З «Маладняка» выйшлі вядомыя пісьменнікі і паэты – Уладзімір Дубоўка, Кузьма Чорны, Змітрок Бядуля, Міхась Зарэцкі, Паўлюк Трус, Міхась Чарот, Ян Скрыган, Язэп Пушча, Пятрусь Броўка, Пятро Глебка і многія іншыя.

Ва ўласнай бібліятэцы Пятра Глебкі захоўваліся нумары «Маладняка» з 1927 па 1932 гады (зараз на кожным нумары часопіса можна пабачыць уладальніцкі кніжны знак). 

Акрамя таго, у некаторых нумарах (1927 № 5 і № 8, 1929 № 3) маюцца роспісы ўладальніка і дарчыя надпісы.

Да 100-годдзя літаратурнага аб’яднання «Маладняк» на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі створаны Віртуальны праект «На хвалі часу, у плыні жыцця», у якім можна пазнаёміцца з віртуальнымі экспазіцыямі, прысвечанымі ўдзельнікам згуртавання.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Забыўся пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерацыя пароляў
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля