Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Навігацыя па сайце

Рукапісы татар Беларусі

У фондзе ЦНБ НАН Беларусі захоўваецца калекцыя арабаграфічных рукапісаў, створаных нашчадкамі татараў-мусульман, якія пасяліліся на беларускіх землях з XIV ст.

У наш час гэтыя каштоўныя дакументы зрабіліся рэдкасцю; ва ўсім свеце іх захавалася некалькі сотняў у дзяржаўных і прыватных зборах. У 2000 г. у бібліятэцы была распачата праца па іх вывучэнні, вынікам якой стала выданне каталога «Рукапісы беларускіх татараў канца XVII — пачатку XX ст. з калекцыі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (2003). Исследование продолжилось в рамках НИР «Рукапісы татар (мусульман) Беларусі канца XVII — пачатку XX стагоддзя: навуковае апісанне і кадыкалагічны аналіз рукапісаў з кнігазбораў Беларусі» (2005–2010). Вынікі зробленай працы былі адлюстраваны ў каталогу «Рукапісы татараў Беларусі канца XVII — пачатку XX стагоддзя з дзяржаўных кнігазбораў краіны», што выйшаў у 2011 г.

Паглядзець віртуальную выставу

Выданні праекта

1)  Рукапісы беларускіх татараў канца XVII – пачатку XX стагоддзя з калекцыі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі : каталог / Национальная академия наук Беларуси, Центральная научная библиотека им. Якуба Коласа ; уклад.: І. А. Ганчарова, А. І. Цітавец, М. У. Тарэлка. — Мінск, 2003. — 55 с.

2) Рукапісы беларускіх татараў канца XVIІ – пачатку XX стагоддзя з калекцыі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі [Электронны рэсурс] : [каталог] / [уклад.: І. А. Ганчарова, А. І. Цітавец, М. У. Тарэлка] ; Цэнтр. навук. б-ка імя Я. Коласа Нац. акад. навук Беларусі. – Электрон. текст. и граф. дан. – Мінск : [ЦНБ НАН Беларусі], 2003. – 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM).

3) Рукапісы татараў Беларусі канца XVII – пачатку XX ст. з дзяржаўных кнігазбораў краіны : каталог / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа ; склад.: М. У. Тарэлка, А. І. Цітавец ; рэдкал.: Н. Ю. Бярозкіна [і інш.]. — Мінск, 2011. — 219, [2] с., [4] л. іл. : іл.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Забыўся пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерацыя пароляў
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля