
“Полацкія граматы XIII – пачатку XVI ст.» («Полоцкие грамоты XIII – начала XVI в.») – выданне, падрыхтаванае расійскімі і беларускімі навукоўцамі, уяўляе навуковую публікацыю найстаражытных дакументаў па гісторыі Полацкай зямлі 1263–1511 гг. – дагавораў пра стасункі паміж Полацкам і Рыгай, ліставання улад і радавых жыхароў гэтых гарадоў, улад Тэўтонскага ордэна, дакументаў вялікіх князёў літоўскіх і іх канцылярыі, пасланняў полацкіх епіскапаў. Пададзеныя ў публікацыі помнікі пісьмовай культуры асвятляюць шырокае кола пытанняў эканомі, палітыкі, грамадскага жыцця, культурных, у тым ліку і міжканфесійных сувязей і з’яўляюцца яскравым сведчаннем шматвяковага вопыту ўзаемадзення палачанаў з іх суседзямі.
Дакументальныя крыніцы з архіваў Берліна, Варшавы, Вільнюса, Мінска, Масквы, Ніжняга Ноўгарада, Рыгі і Санкт-Пецярбурга публікуюцца ў адпаведнасці з найноўшай методыкай выдання гістарычных крыніц. Выданне забяспечана шматлікімі рэпрадукцыямі грамат, іх вадзяных знакаў і пячатак, іншымі ілюстрацыямі, а таксама каментарамі і даведачнымі матэрыяламі.
Разлічана на спецыялістаў у галіне гісторыі і іншых гуманітарных навук, а таксама усіх, хто цікавіцца гісторыяй Полацка і Полацкай зямлі.
Выданні праекта
Полоцкие грамоты XIII – начала XVI в. : [в 2 т.] / подгот.: А. Л. Хорошкевич (отв. ред.), С. В. Полехов, В. А. Воронин, А. И. Груша, А. А. Жлутко, Е. Р. Сквайрс, А. Г. Тюльпин ; Ин-т славяноведения Рос. акад. наук [и др.]. – Москва : Университет Дмитрия Пожарского : Рус. фонд содействия образованию и науке, 2015.
Том 1. – 851, [1] с., XVI с. ил., цв. ил. : ил., табл.
Том 2. – 520, [1] с., CIV с. цв. карт.