Новые поступления
Предлагаем вашему вниманию новые издания, поступившие в фонд библиотеки, с которыми можно ознакомиться в универсальном читальном зале.

Информацию о новых поступлениях можно также найти в электронном каталоге ЦНБ НАН Беларуси.

В монографии приводится видовой состав лишайников и близкородственных грибов для хвойных лесов Беларуси. Установлен сравнительно-флористический и таксономический состав лихенобиоты. Выявлены эколого-географические особенности лихенобиоты основных типов леса сосновой и еловой формаций. Указываются индикаторные виды для старовозрастных хвойных лесов страны. В очередное издание Красной книги Беларуси предложено 11 видов лишайников.
Адресуется лихенологам, микологам, ботаникам, экологам, а также преподавателям и студентам вузов.

Рассматриваются процессы формирования поверхностей трения нанесением износостойких покрытий газотермическим напылением, наплавкой и применением родственных импульсных высокоэнергетических технологий. В качестве исходных материалов применяются металлокерамические порошки. Приводится информация о формировании поверхностей трения по технологии порошковой металлургии.

Кніга прысвечана апісанню станаўлення і развіцця літаратурна-пісьмовай мовы эпохі беларускай народнасці. Унутранае, структурнае развіццё пісьмовай мовы разглядаецца ў цеснай сувязі з гісторыяй асноўных жанрава-стылявых разнавіднасцей беларускай літаратурнай мовы, яе грамадскіх і культурных функцый на розных этапах гістарычнага развіцця. Змешчаныя ў кнізе назіранні і вывады грунтуюцца на непасрэдным вывучэнні арыгіналаў важнейшых рукапісных і друкаваных помнікаў старажытнай беларускай пісьменнасці, значная частка якіх уводзіцца ў навуковы ўжытак упершыню.
Разлічана на спецыялістаў-філолагаў, выкладчыкаў і студэнтаў філалагічных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў і ўсіх тых, хто цікавіцца гістарычным мінулым беларускага народа.

У зборніку прадстаўлены навуковыя артыкулы згодна з дакладамі, якія былі зроблены на трох штогадовых Кісялёўскіх чытаннях у гонар вядомага літаратуразнаўцы і гісторыка Генадзя Кісялёва (1931—2008). Кісялёўскія чытанні з’яўляюцца адзіным у Беларусі навуковым форумам, які спецыялізуецца пераважна на гісторыі нацыянальнай культуры XIX ст.
III Кісялёўскія чытанні ўпершыню адбыліся ў міжнародным фармаце, пры гэтым да ўдзелу былі запрошаны не толькі літаратуразнаўцы-філолагі, але і спецыялісты ў галіне іншых гуманітарных дысцыплін.
Адрасуецца вучоным, выкладчыкам, аспірантам и студэнтам гуманітарных спецыяльнасцей.

Слоўнік змяшчае 20 250 расшыфраваных псеўданімаў і крыптанімаў беларускіх літаратараў, грамадска-палітычных і культурніцкіх дзеячоў ад XVI да канца XX cтагоддзя. Ён абымае ўсё публікацыі на беларускай мове, у тым ліку нашай дыяспары, а таксама публікацыі на польскай і рускай мовах, якія выходзілі ў Беларусі. Агульная структура слоўніка адпавядае прынятай у сусветнай практыцы сістэме падачы матэрыялаў такога тыпу.
Прызначаецца для літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, выкладчыкаў ВНУ, студэнтаў, настаўнікаў, а таксама для шырокага колы чытачоў, якія цікавяцца багатай духоўнай спадчынай нашага народа.

Манаграфія прысвечана ўладальнікам Мсціслава – аднаго з найпрыгажэйшых гарадоў Беларусі. Расказваецца, хто і калі ў Сярэднявеччы валодаў горадам, паказваецца іх уклад і ў развіццё Мсціслава, і ў агульнадзяржаўныя справы.
Асобныя главы прысвечаны князям Мсціслаўскім, што жылі ў Вялікім Княстве Літоўскім, а таксама ў Рускім царстве.
Выданне разлічана на ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.

Слоўнік з’яўляецца нарматыўным граматыка-арфаграфічным даведнікам па формазмяненні назоўніка. Слоўнікавыя артыкулы змяшчаюць граматычную характарыстыку назоўніка і поўную парадыгму словазмянення.
Разлічаны на настаўнкаў і вучняў, выкладчыкаў і студэнтаў, усіх, хто карыстаецца беларускай мовай у пісьмовай і вуснай формах.