Трыёдзь Посная (Масква, 1589)
Працягваем візуальны праект да 100-годдзя з дня адкрыцця нашай бібліятэкі. Ён знаёміць вас з найбольш цікавымі экзэмплярамі, якія захоўваюцца ў ЦНБ НАН Беларусі.
Перад вамі Трыёдзь Посная (Масква, 1589).
Першапачаткова Трыёдзь існавала як адзіны зборнік, а затым была падзелена на дзве часткі — Трыёдзь Посную і Трыёдзь Кветную.
Трыёдзь Посная змяшчае малітваслоўі на дні Вялікага посту з падрыхтоўчымі тыднямі да яго і Перадвелікоднага тыдня. Змяшчае спевы галоўным чынам аўтараў VIII—IX стст., сярод якіх Андрэй Крыцкі, Казьма Маюмскі, Іаан Дамаскін, імператар Леў Мудры, Феафан Прадказаны.
Нумарацыя ў кнізе прадстаўлена кірылічнымі лічбамі, арнаментыка – ініцыяламі, застаўкамі, рамкамі на палях, вяззю.
Сярэднік і слоўнікі выкананы залатым ціскам, на кутках і бліжэйшай да цэнтра рамцы таксама прысутнічаюць сляды пазалоты прысутнічаюць і на іншых фрагментах ціснення.
Кніга была захавана і дайшла да нас галоўным чынам дзякуючы стараабрадцам, у тым ліку Міхаілу Стэфанавічу Севасцьянавуым.
Трыёдзь Посная 1589 года выдання захоўваецца ў Цэнтры даследаванняў старадрукаў і рукапісаў. Падрабязней з асаблівасцямі можна азнаёміцца ў навуковым выданні «Кириллические издания XVI века: каталог изданий из коллекции Центр. науч. б-ки им. Якуба Коласа Нац. акад. наук Беларуси».
Падрыхтавана Купцовай М.С.







