Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Навігацыя па сайце

Рэсурсы адкрытага доступу ўніверсальнага зместу

Academic Journals — калекцыя часопісаў адкрытага доступу па медыцыне, біялогіі, сацыяльных навуках, сельскай гаспадарцы, фізіцы, інжынерыі, адукацыі і мастацтве, праве. Мова – англ.

African Journals OnLine (AJOL) — самая буйная калекцыя рэцэнзаваных навуковых часопісаў, што выдаецца ў Афрыцы, па розных галінах ведаў. Частковы доступ да поўных тэкстаў. Мова – англ.

arXiv — архіў навуковых артыкулаў у галіне фізікі, матэматыкі, інфарматыкі, колькаснай біялогіі, колькасных фінансаў, статыстыкі, электратэхнікі і сістэмалогіі, а таксама эканомікі, падтрымліваецца і кіруецца Карнельскім універсітэтам, штогод абнаўляецца. Існуе магчымасць аформіць еmail-падпіску на спіс новых артыкулаў з іх анатацыямі. Можна падпісацца альбо на ўсе артыкулы, альбо на артыкулы толькі па тэматыцы, якая цікавіць. Мова – англ.

Bielefeld Academic Search Engine (BASE) — адна з найбуйнейшых у свеце пошукавых сістэм, што спецыялізуецца на пошуку навуковых дакументаў адкрытага доступу ў Інтэрнэце. Аператарам BASE з’яўляецца бібліятэка ўніверсітэта Білефельда (Германія). Мова – англ.

BanglaJOL: Bangladesh Journals OnLine — база даных часопісаў, што публікуюцца ў Бангладэш, ахоплівае ўвесь спектр акадэмічных дысцыплін. BanglaJOL кіруецца Акадэміяй навук Бангладэш (BAS) і праводзіцца Ubiquity Press. З’яўляецца часткай сеткі Ubiquity Press Network. Мова – англ.

Bentham Open access – паўнатэкставыя часопісы адкрытага доступу выдавецтва Bentham Science па медыцыне, ахове здароўя, сельскай гаспадарцы, біялогіі, біятэхналогіі, хіміі, навуцы аб Зямлі, камп’ютэрных навуках, матэрыялазнаўстве, матэматыцы, медыцыне, грамадскіх навуках. Мова – англ.

Cambridge University Press Open Access – калекцыя часопісаў і кніг адкрытага доступу выдавецтва Cambridge University Press па медыцыне, псіхалогіі, матэматыцы, інжынернай справе, фізіцы, хіміі, навуцы аб Зямлі і інш. Мова – англ.

DANS-EASY Electronic Archiving System of the Institute DANS (Data Archiving and Networked Services) — сістэма электроннага архівавання Інстытута архівавання даных і сеткавых паслуг (Нідэрланды). Паслугі DANS уключаюць архіваванне дадзеных даследаванняў, паўторнае выкарыстанне даследчыцкай інфармацыі (уключаючы дадзеныя), а таксама навучанне і кансультацыі. Мова – англ.

De Gruyter – публікацыі ў часопісах з цалкам адкрытым доступам і гібрыдных часопісах, што ахопліваюць усе дысцыпліны – ад прыродазнаўчых навук, тэхналогій і медыцыны да гуманітарных і сацыяльных навук. Мова – англ./ням.

Directory of Open Access Journals (DOAJ) — мадэляваны каталог навуковых часопісаў. Служба выстаўляе ў свабодным доступе поўныя тэксты замежных навуковых часопісаў па ўсіх галінах тэхнікі, медыцыны, прыродазнаўчых, сацыяльных і гуманітарных навук. Мова – англ.

Directory of Open Access Books (DOAB) – каталог, што змяшчае спасылкі на поўныя тэксты кніг у адкрытым доступе па ўсіх галінах тэхнікі, медыцыны, прыродазнаўчых, сацыяльных і гуманітарных навук. Мова – англ./фр.

Early Evidence Base (EEB) — эксперыментальная платформа, якая спалучае чалавечую экспертную ацэнку са штучным інтэлектам для асвятлення навуковых вынікаў, апублікаваных у выглядзе прэпрынтаў. ЕЕВ – гэта тэхналагічны эксперымент, распрацаваны EMBO Press и SourceData. Мова – англ.

Eigenfactor – акадэмічны даследчы праект, які служыць для распрацоўкі новых метадаў ацэнкі ўплыву навуковых перыядычных выданняў, адлюстравання структуры акадэмічных даследаванняў і для дапамогі даследчыкам у навігацыі па навуковай літаратуры. Мова – англ.

Elpub – платформа рэцэнзаваных часопісаў, што змяшчае вялікую падборку па наступных дысцыплінах: навука аб Зямлі, адукацыя, навуказнаўства, біялогія, батаніка, генетіка, юрыдычная навука, матэматыка, інфарматыка, кібернетыка, фізіка, хімія і інш. Мова – рус.

Elsevier Open Access Journals – калекцыя часопісаў адкрытага доступу выдавецтва Elsevier па сельскай гаспадарцы, астраноміі, астрафізіцы, хіміі, камп’ютэрных навуках, медыцыне, навуках пра навакольнае асяроддзе, фізіцы, матэрыялазнаўстве, ветэрынарыі і інш. Мова – англ.

Genamics JournalSeek — найбуйнейшая сістэматызаваная база даных электронных часопісаў у свабодным доступе. Інфармацыя пра часопісы ўключае апісанне (мэты і вобласць ужывання), абрывіятуру, спасылку на хатнюю старонку часопіса, тэматычную катэгорыю і ISSN. Пошук па гэтай інфармацыі дазваляе хутка вызначыць патэнцыяльныя часопісы для публікацыі даследаванняў, а таксама знаходзіць новыя часопісы, што ўяўляюць цікавасць для пэўнай вобласці навуковай дзейнасці. Мова – англ.

HAL Science Ouverte – электронны архіў змяшчае матэрыялы па галінах ведаў: тэхнічныя навукі, фізіка, хімія, матэматыка, кагнітыўныя навукі, навукі пра навакольнае асяроддзе. У складзе архіва большасць матэрыялаў пададзена на англійскай і французскай мовах. Мова – англ./фр.

Hindawi Publishing Corporation – калекцыя часопісаў адкрытага доступу выдавецтва Hindawi па біялогіі, медыцыне, фармацэўтыцы, матэматыцы, інфарматыцы і грамадскіх навуках. Мова – англ.

Hikari Ltd – паўнатэкставая база даных часопісаў і кніг адкрытага доступу па навуцы, тэхналогіях, медыцыне і эканоміцы, а таксама выданні, што ахопліваюць шырокі спектр дысцыплін. Адкрыты доступ да электронных архіваў. Мова – англ.

Internet Archive — сэрвіс, што забяспечвае паўнатэкставы пошук па ўсіх даследчых публікацыях, заархіваваных у розных калекцыях у сетцы Інтэрнэт. Ён уключае матэрыялы з вобласці прыродазнаўчых навук, гуманітарных навук, біямедыцыны, мастацтва, гісторыі, праммысловых даследаванняў, урадавыя справаздачы і шмат іншага. Мова – англ.

InTech Open Science — шматпрофільная калекцыя кніг і часопісаў у галіне навукі, тэхнікі, медыцыны (поўныя тэксты раздзелаў з кніг і часопісных артыкулаў). Мова – англ.

J-STAGE — платформа для анлайн-доступу да часопісаў, матэрыялаў канферэнцый і іншых акадэмічных публікацый ад больш за 1 800 выдаўцоў Японіі па прыродазнаўчых, тэхнічных і прыкладных навуках, медыцыне, гуманітарных і сацыяльных навуках. Мова – англ./яп.

JSTOR – калекцыя часопісаў і кніг ад вядучых навуковых выдавецтваў, якая ахоплівае актуальныя вобласці даследаванняў у гуманітарных, сацыяльных і прыродазнаўчых навуках. Мова – англ.

Modern Scientific Press – калекцыя паўнатэкставых часопісаў адкрытага доступу ў розных абласцях: ад навук пра жыццё да нанаматэрыялаў, ад матэматыкі да медыцыны, ад інжынерыі да сацыяльных навук. Мова – англ.

Multidisciplinary Digital Publishing Institute (MDPI) – калекцыя паўнатэкставых часопісаў адкрытага доступу па біялогіі фізіцы, медыцыне, інфарматыцы, матэматыцы, хіміі і матэрыялазнаўстве, экалогіі, што выдаюцца MDPI. Мова – англ.

OpenDOAR — глабальны каталог рэпазітараў адкрытага доступу. У рамках платформы можна ажыццяўляць інтэграваны пошук па ўсіх зарэгістраваных на ёй рэсурсах. Мова – англ.

Oxford Academic — калекцыя гібрыдных і цалкам адкрытых часопісаў па медыцыне, матэматыцы і сацыяльных навуках выдавецтва Oxford University Press. Мова – англ.

ScienceDirect — калекцыя паўнатэкставых артыкулаў адкрытага доступу выдавецтва Elsevier на платформе ScienceDirect (фізічныя і інжынерныя навукі, медыцына, прыродазнаўчыя, грамадскія і гуманітарныя навукі). Мова – англ.

Scilit — комплексная платформа-агрэгатар навуковых публікацый ахоплівае нядаўна апублікаваны кантэнт з розных крыніц: часопісныя артыкулы, раздзелы з кніг, манаграфіі і прэпрынты. Мова – англ.

Semantic Scholar – бясплатны даследчы інструмент на базе штучнага інтэлекту для пошуку навуковай літаратуры. Мова – англ.

Social Science Research Network (SSRN) — адзін з самых буйных адкрытых электронных рэпазітараў навуковых артыкулаў і прэпрынтаў. База даных SSRN змяшчае інфармацыю па ключавых напрамках гуманітарных і сацыялагічных дысцыплін. Пачынаючы з 2017 г. SSRN дадае новыя дысцыпліны ў такіх абласцях, як біялогія, хімія, інжынерыя, медыцына, інфарматыка і шмат іншых. Мова – англ.

SpringerOpen – часопісы адкрытага доступу выдавецтва Springer па прыродазнаўчых, тэхнічных, сацыяльных і гуманітарных навуках. Мова – англ.

Taylor&Francis Online – навуковыя часопісы і кнігі адкрытага доступу выдавецтваў Taylor&Francis і Dove Medical Press па розных галінах ведаў: фізіцы, біялогіі, біятэхналогіі,біяінжынерыі, медыцыне, хіміі, аўтаматыцы, інфарматыцы, эканоміцы і інш. Мова – англ.

UNESCODOC – лічбавая бібліятэка забяспечвае доступ да публікацый, дакументаў і іншых матэрыялаў, падрыхтаваных Юнеска, альбо якія тычацца сфер кампетэнцыі Юнеска. Гэтыя калекцыі даступныя анлайн і фізічна – у бібліятэцы альбо ў архіўнай зале. Гаворка ідзе пра выданні з самых розных сфер, такіх як адукацыя, культура, прыродазнаўчыя, гуманітарныя альбо сацыяльныя навукі, камунікацыі і інфармацыя. Мова – англ.

Web of Science — бясплатная версія Web of Science дазваля ўбачыць інфармацыю пра даследчыка: аўтарскі профіль, бібліяграфічнае апісанне артыкулаў аўтара, метрыкі. Рэгістрацыя абавязковая. Мова – англ.

Wiley Open Access – навуковыя часопісы адкрытага доступу выдавецтва Wiley па біялагічных, хімічных, медыцынскіх, інжынерных, камп’ютэрных і сельскагаспадарчых навуках, энергетыцы. Мова – англ.

Навуковая электронная бібліятэка "КІБЕРЛЕНІНКА" — навуковая электронная бібліятэка па мадэлі адкрытага доступу, якая ахоплівае медыцынскія, гуманітарныя, дакладныя навукі, тэхніку і тэхналогіі, сацыяльныя і сельскагаспадарчыя навукі. Мова – рус.

Навуковая электронная бібліятэка eLIBRARY.RU — найбуйнешая электронная бібліятэка навуковых публікацый, якая валодае багатымі магчымасцямі пошуку і аналізу навуковай інфармацыі. Бібліятэка інтэгравана з Расійскім індэксам навуковага цытавання (РИНЦ) – створаным бясплатным агульнадаступным інструментам вымярэння публікацыйнай актыўнасці вучоных і арганізацый. eLIBRARY.RU і РИНЦ распрацаваны і падтрымліваюцца кампаніяй «Навуковая электронная бібліятэка». Мова – рус.

Навуковыя часопісы РАН – навуковыя акадэмічныя часопісы, што выдаюцца Расійскай акадэміяй навук. Поўныя тэксты свежых выпускаў даступныя пасля аўтарызацыі толькі для чытання. Архіўныя матэрыялы можна свабодна спампоўваць. Мова – рус.

Электронны архіў навуковай перыёдыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — электронны архіў уключае нумары перыядычных выданняў з 2009 па 2016 г. Доступ да поўных тэкстаў часопісаў можа ажыццяўляцца двума спосабамі: праз электронны каталог бібліятэкі і праз пералік беларускіх перыядычных выданняў на сайце бібліятэкі. Мова – рус., бел.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Забыўся пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерацыя пароляў
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля