American Astronomical Society (AAS) — 6 часопісаў Амерыканскага астранамічнага таварыства адкрытага доступу з архівам публікацый. Мова – англ.
ABC-Chemistry: Free Chemical Information – каталог бясплатных паўнатэкставых часопісаў па хіміі. Мова – англ.
American Chemical Society (ACS) – часопісы адкрытага доступу фундаментальных і прыкладных даследаванняў у вобласці хіміі нанатэхналогій, біялогіі, медыцыны, матэрыялазнаўства, фізікі і тэхнікі. Мова – англ.
American Institute of Physics (AIP) – часопісы адкрытага доступу па біяінжынерыі, матэрыялазнаўстве, фатоніцы, акустыцы, крысталаграфіі, нанатэхналогіі, дакладным машынабудаванні. Мова – англ.
American Society for Biochemistry and Molecular Biology (ASBMB) – выдавецкія часопісы адкрытага доступу Амерыканскага таварыства біяхіміі і малекулярнай біялогіі: Journal of Biological Chemistry, Molecular & Cellular Proteomics Journal of Lipid Research. Мова – англ.
Bioline International — некамерцыйная служба электронных публікацый навуковых часопісаў з краін, якія знаходзяцца ў стадыі развіцця. Свабодны доступ да поўных тэкстаў артыкулаў з навуковых рэцэнзаваных часопісаў (больш за 50 найменняў) па біялогіі, медыцыне і ахове здароўя. Мова – англ.
BioMed Central — навуковае выдавецтва рэцэнзаваных часопісаў адкрытага доступу па медыцыне, тэхналогіі і прыродазнаўчых навуках. Мова – англ.
bioRxiv – бясплатны электронны архіў навуковых артыкулаў і прэпрынтаў па біялогіі, распрацаваны па аналогіі з папулярным arXiv.org. Перад публікацыяй рукапісы не рэцэнзуюцца, аднак праходзяць першасную праверку мадэратараў на плагіят. Мова – англ.
ChemRxiv – архіў прэпрынтаў па хіміі і смежных навуках. Мова – англ.
ChemSpider – база даных па хімічных структурах, якая забяспечвае хуткі пошук хімічных злучэнняў і сумесяў. Мова – англ.
CzechGeological Survey — на сайце Чешскай геалагічнай службы ў раздзеле “Перыядычныя выданні” ў адкрытым доступе размешчаны паўнатэкставы архіў наступных выданняў: Bulletin of Geosciences (Бюлетэнь навук аб Зямлі) на англійскай мове; Geoscience Reports (Справаздачы аб геалагічных даследаваннях) на чэшскай мове; Special Papers (Спецыяльныя тэматычныя выпускі) на чэшскай мове. Тэксты артыкулаў пададзены ў фармаце PDF. Мова – англ./чэшск.
Darwin Online — падрыхтаваныя гісторыкам навукі доктарам Джонам ван Віе (каледж Тэмбусу ўніверсітэта Сінгапура) працы Чарльза Дарвіна, што знаходзяцца ў свабодным доступе (у фармаце pdf) Мова – англ.
EDP Open — асобны каталог адкрытых часопісаў, кніг, матэрыялаў навуковых канферэнцый на платформе навуковага выдавецтва EDP Science (часопісы па фізіцы, астраноміі, інжынерных тэхналогіях, навуках пра навакольнае асяроддзе). Мова – англ.
Get The Research – партал для пошуку навуковай літаратуры ў вобласці біялогіі і медыцыны. Мова – англ.
iDiv — глабальная база даных пра расліннасць планеты. Змяшчае амаль 2 млн запісаў з поўнымі спісамі відаў раслін. Мова – англ.
IOS Press — у адкрытым доступе 13 часопісаў 216 кніг выдавецтва IOS Press па матэматыцы, статыстыцы, інфарматыцы, прыродазнаўчых навуках, медыцыне. Мова – англ.
Journal of Visualized Experiments (JoVE) — індэксаваны відэачасопіс PubMed, што прапаноўвае біялагічныя, фізічныя, медыцынскія, хімічныя публікацыі ў фармаце відэапрэзентацыі. Мова – англ.
Literaturdatenbank zur Vegetationsokologie Mitteleuropas — база даных літаратуры па экалогіі расліннасці Цэнтральнай Еўропы. Адметнасцю базы даных з’яўляецца тое, што вучоныя, якія займаюцца даследаваннямі ў гэтай вобласці, маюць магчымасць самастойна ўносіць у базу даных доказы сваіх публікацый праз WorldWideWeb. Пошук ажыццяўляцца спецыяльнай формай. Мова – ням.
Mineral Yearbooks — паўнатэкставы архіў статыстычных штогоднікаў Чэшскай геалагічнай службы Geofond прапануе адкрыты доступ да інфармацыі пра геалагічную будову, карысныя выкапні, ахову і выкарыстанне мінеральных і падземных вод, а таксама пра геалагічныя працэсы на тэрыторыі Чэшскай Рэспублікі (фармат HTML і PDF). Мова – англ.
Mycobank Fungal databases - nomenclature and species banks — базы даных па грыбах, што падтрымліваюцца Міжнароднай мікалагічнай асацыяцыяй. Мова – англ.
Online Mendelian Inheritance in Man (OMIM) — анлайнавы каталог, комплексны аўтарытэтны рэсурс, што змяшчае інфармацыю пра генетыку чалавека і генетычныя фенатыпы. Матэрыялы знаходзяцца ў свабодным доступе, змяшчаюць шматлікія спасылкі на іншыя рэсурсы пра генетыку і аднаўляюцца штодзённа. Мова – англ.
Public Library of Science (PLoS) — некамерцыйная арганізацыя навуковага накірунку, якая яднае вучоных на адной платформе. Мэтай стварэння дадзенага рэсурсу з’яўляецца неабмежаванае падаванне інфармацыі навукоўцам, даследчыкам і студэнтам з усякай кропкі свету пра апошнія навуковыя даследаванні, у тым ліку і медыцынскія. Бясплатны доступ да поўных тэкстаў артыкулаў часопісаў PLOS. Мова – англ.
PubMed — уключае больш за 35 млн спасылак на біямедыцынскую літаратуру з MEDLINE, часопісаў па прыродазнаўчых навуках анлайн-кніг. Мова – англ.
Royal Society of Chemistry (RSC) – каралеўскае хімічнае таварыства публікуе часопісы з адкрытым доступам па хіміі, хімічнай біялогіі, матэрыялазнаўстве і экалогіі. Мова – англ.
Scientific Research Publishing – калекцыя акадэмічных часопісаў па біямедыцынскіх і біялагічных, медыцынскіх, хімічных і іншых сумежных навуках, а таксама падручнікаў, матэрыялаў канферэнцый. Мова – англ.
SCIK Publishing Corporation – калекцыя часопісаў па матэматыцы. Мова – англ.
Social Science Research Network (SSRN) — адзін з самых буйных у свеце адкрытых электронных рэпазітараў навуковых артыкулаў і прэпрынтаў. База даных SSRN змяшчае інфармацыю па ключавых напрамках гуманітарных і сацыялагічных дысцыплін. Пачынаючы з 2007 г. SSRN дадае новыя дысцыпліны ў такіх абласцях, як біялогія, хімія, інжынерыя, медыцына, інфарматыка і інш. Мова – англ.
The European Digital Mathematics Library (EUDML) — бібліятэка лічбаваных кніг і часопісаў па матэматыцы. Мова – англ.
Thieme Open — 63 часопіса з цалкам адкрытым доступам і 54 гібрыдных часопіса выдавецтва Thieme, у тым ліку 17 часопісаў на нямецкай мове, па хіміі і шырокім спектры медыцынскіх спецыяльнасцей. Мова – англ.
zbMATH Open — рефератыўная база даных па такіх галінах матэматыкі, як прыкладная матэматыка, матэматычная фізіка, тэорыя вылічальных працэсаў, тэарэтычная механіка, даследаванне аперацый, фінансавыя дадаткі матэматыкі, статыстыка, матэматычная біялогія, тэорыя сістэм і г. д. Мова – англ.
Электронны архіў навуковых часопісаў "Хімія, біялогія і фізіялогія" — калекцыя выпускаў вядучых часопісаў Расійскай акадэміі навук за перыяд з 2000 па 2008 г.: «Доклады академии наук», «Журнал физической химии», «Физикохимия поверхности и защита материалов», «Радиохимия», «Электрохимия», «Коллоидный журнал», «Нефтехимия», «Журнал прикладной химии», «Высокомолекулярные соединения. Серия А», «Высокомолекулярные соединения. Серия B», «Высокомолекулярные соединения. Серия C», а таксама матэрыялы з’ездаў, сімпозіумаў. Мова – рус.