Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Навігацыя па сайце

Медыцынскія навукі

Сістэма даных Barcode of Life (шырока вядомая як BOLD альбо BOLDSystems) – вэб-платформа, спецыяльна прызначаная для штрых-кадзіравання ДНК. Воблачная платформа для захоўвання і аналізу даных, распрацаваная ў Цэнтры геномікі біяразнастайнасці ў Канадзе. Складаецца з чатырох асноўных модуляў: партала даных, адукацыйнага партала, рэестра BIN (меркаваных відаў) і працоўнага месца для збору і аналізу даных. Мова – англ.

Bioline International — некамерцыйная служба электронных публікацый навуковых часопісаў з краін, якія знаходзяцца ў стадыі развіцця. Свабодны доступ да поўных тэкстаў артыкулаў з навуковых рэцэнзаваных часопісаў (больш за 50 найменняў) па біялогіі, медыцыне і ахове здароўя. Мова – англ.

Cancer Genetics Web — сайт падае каталог спасылак на рэсурсы пра гены, пратэіны, генетычныя мутацыі, звязаныя з ракам і іншымі захворванямі. Кожная старонка змяшчае спасылкі на адпаведныя базы даных Мова – англ.

Doctor Guide to Internet — тэматычны каталог, які ўключае два раздзела: для ўрачоў і пацыентаў. Для ўрачоў ёсць катэгорыі – навіны, новыя сайты, новыя лекі і іх апісанне, расклад медыцынскіх канферэнцый, рэцэнзіі на новыя кнігі і рэсурсы Інтэрнэта (усе спасылкі на рэсурсы падрабязна класіфікаваны: клінікі і медцэнтры, сайты па захворваннях, асацыяцыі, часопісы і інш.; спасылкі суправаджаюцца кароткім апісаннем). Мова – англ.

Free Medical Journals — паўнатэкставы архіў часопісаў па медыцыне, некаторыя патрабуюць рэгістрацыі на рэсурсе. Мова – англ.

Healio — тэматычны каталог па медыцыне, у якім рэсурсы падзелены на катэгорыі: спецыяльнасці, захворванні , літаратура, адукацыя, камп’ютэрныя тэхналогіі ў медыцыне. Рэсурсы зручна пасартаваны, суправаджаюцца анатацыямі і рэйтынгамі. Для выкарыстання рэсурсаў неабходна зарэгістравацца. Мова – англ.

Journal of Visualized Experiments (JoVE) — індэксаваны відэачасопіс PubMed, што прапаноўвае біялагічныя, фізічныя, медыцынскія, хімічныя публікацыі ў фармаце відэапрэзентацыі. Мова – англ.

Medical Word Search — сістэма адзінага пошуку медыцынскай інфармацыі. Пасылае запыты на іншыя пошукавыя серверы, адсякаючы паўторныя адказы. Мова – англ.

Online Mendelian Inheritance in Man (OMIM) — анлайнавы каталог, комплексны аўтарытэтны рэсурс, што змяшчае інфармацыю пра генетыку чалавека і генетычных фенатыпаў. Створаны і адрэдагаваны ў Інстытуце генетычнай медыцыны МакК’юсіка-Натанса Медыцынскай школы ўніверсітэта Джона Хопкінса. Рэсурс знаходзіцца ў свабодным доступе і штодзённа ўзнаўляецца. Мова – англ.

PubMed — электронна-пошукавая сістэма артыкулаў. Змяшчае больш за 35 млн спасылак на біямедыцынскую літаратуру з MEDLINE, часопісаў па прыродазнаўчых навуках і анлайн-кніг. Мова – англ.

Дасягненні медыцынскай навукі Беларусі – навуковая рэцэнзаваная паўнатэкставая база даных. Пададзеныя матэрыялы змяшчаюць інфармацыю пра асноўныя вынікі навуковых даследаванняў, што выкананы ўстановамі Міністэрства аховы здароўя Беларусі з 1997 па 2019 г. Прызначаны для ўкаранення распрацовак вучоных-медыкаў Беларусі і інфармацыйнага забеспячэння навукоўцаў і спецыялістаў практычнай аховы здароўя. Мова – рус.

Ахова здароўя Беларусі — інтэрнэт-каталог арганізацый і спецыялістаў. У базе даных змяшчаюцца звесткі пра ўстановы Міністэрства аховы здароўя Беларусі, ведамасныя органы аховы здароўя, аптэкі, прадпрыемствы, фірмы-вытворцы і прадаўцоў медыцынскай тэхнікі, абсталявання, лекавых сродкаў, тавараў і паслуг медыцынскага прызначэння. Мова – рус.

Рускі медыцынскі часопіс — рэцэнзаваны шматпрофільны часопіс, прызначаны для ўрачоў-практыкаў. Асноўная тэматыка часопіса сфакусавана на актуальных пытаннях сучаснай медыцынскай навукі. Пададзены артыкулы замежных і расійскіх аўтараў, рэфератыўныя паведамленні, навіны, агляды. Ёсць сістэма пошуку артыкулаў: па часе, аўтары, ключавых словах. Мова – рус.

"Сучасныя метады аказання медыцынскай дапамогі (дыягностыкі, лячэння і медыцынскай прафілактыкі захворванняў, медыцынскай рэабілітацыі пацыентаў, пратэзавання)" — электроннае выданне, што змяшчае поўныя тэксты інструкцыйна-метадычных дакументаў (інструкцый па прымяненні, метадычных указанняў, рэкамендацый), распрацаваных навукова-даследчымі ўстановамі Беларусі і зацверджанымі Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь з 1999 г. База даных штогод папаўняецца 120–150 новымі дакументамі. Папярэдняя назва: «Сучасныя метады дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі захворванняў» («Современные методы диагностики, лечения и профилактики заболеваний»). Мова – рус.

Электронная медыцынская бібліятэка Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі (РНМБ) – гэта аддалены доступ да больш за 950 тыс. навуковых выданняў па медыцыне і ахове здароўя з фондаў РНМБ. Гэта бясплатны доступ да электронных інфармацыйных рэсурсаў адкрытага доступу, у т. л. да баз даных уласнай генерацыі. Мова – рус./бел./англ.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Забыўся пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерацыя пароляў
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля