British Council Visual Arts Department — віртуальныя выстаўкі і калекцыі карцін, гравюр і малюнкаў, скульптур, фатаграфій і мультымедыйных твораў мастацтва, што дэманструюць лепшых сучасных брытанскіх мастакоў. Мова – англ.
British Library Flickr Account — у адкрытым доступе пададзены выявы кніжных старонак, ілюстрацый, гравюр. Ёсць спасылкі на першакрыніцы, у тым ліку поўныя тэксты ў адкрытам доступе. Мова – англ.
Digital Bodleian — калекцыя манускрыптаў са збораў бібліятэк Оксфарда, дзе захоўваюцца ўнікальныя рукапісы, пададзеныя ў фармаце JPG, лічбаваныя ў высокім дазволе. Мова – англ.
Getty Museum — віртуальная бібліятэка, якая дае доступ да больш за 250 кніг па мастацтве. Мова – англ.
Harvard Art Museums — анлайн-калекцыя мастацкага музея Гарвардскага ўніверсітэта ЗША. Мова – англ.
Kyoto National Museum — анлайн-калекцыя Нацыянальнага музея Кіёта ў высокім дазволе. Мова – англ/ яп.
Les musees de la Ville de Paris (Paris musees) — дзяржаўная ўстанова, што аб’ядноўвае пад адным дахам 14 муніцыпальных музеяў Парыжа, у тым ліку лічбаваную калекцыю з больш за 300 тыс. твораў грамадскага набытку – ад жывапісных палотнаў да археалагічных калекцый і твораў сучаснага мастацтва. Мова – франц.
Los Angeles County Museum of Art (LACMA) – пададзены адкрыты доступ да каталоў мінулых выстаў. Мова – англ.
Luminarium анталогія англійскай літаратуры 1350–1660 гг., уключае працы, артыкулы, бібліяграфіі, біяграфіі практычна ўсіх прыкметных аўтараў і публіцыстаў, у тым ліку Генрыха, Іакава І і Лізаветы І, Т. Мэлары, Т. Мора, Ф. Сідні, У. Рэлі, Ф. Бэкана, К. Марла, У. Шэкспіра і шмат каго з іншых. Ёсць пошукавая сістэма. Мова – англ.
Metropolitan Museum of Art — пададзена больш за 500 каталогаў, частка з якіх у фармаце pdf. У анлайн-калекцыі знаходзіцца 400 тыс выяў прадметаў мастацтва ў высокай якасці. Мова – англ.
National Gallery (London) — ёсць доступ да жывапісных палотнаў з калекцыі музея, выявы даступныя для пампавання. Мова – англ.
National Gallery of Art — анлайн-калекцыя Нацыянальнай галерэі мастацтваў у адкрытым доступе, што складаецца з карцін, скульптур, прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, фатаграфій, гравюр і малюнкаў, ахоплівае гісторыю заходняга мастацтва і дэманструе некаторыя з трыумфаў чалавечай творчасці. Мова – англ.
Rijksmuseum — анлайн-калекцыя мастацкага музея ў Амстэрдаме. Мова – англ./ням.
Tate Gallery — пададзены для прагляду карціны, да кожнай ёсць апісанне з выставачнага каталога. Карціны ў высокім дозволе, даступныя зарэгістраваным карыстальнікам згодна з умовамі ліцэнзавання. Мова – англ.
The Van Gogh Museum — музей Вінсэнта Ван Гога ў Амстэрдаме: унікальная анлайн-калекцыя плакатаў і ілюстрацый. Мова – англ.
Victoria and Albert Museum — віртуальныя экскурсіі па музейных экспазіцыях: мастацтва, дэкор, дызайн. Мова – англ.
Артефакт (праект Мінкультуры Расіі) — гід па музеях Расіі. Аматары мастацтва могуць атрымаць новы вопыт і ўражанні ад наведвання музея, або нават не выходзячы з дому апынуцца на індывідуальнай экскурсіі. Мова – рус.
Эрмітаж. Калекцыі музея – у высокім дазволе пададзены жывапісныя палотны, малюнкі, мініяцюры, гравюры і інш. Мова – рус.