Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Навігацыя па сайце

Адкрыты доступ. Асноўныя паняцці і вызначэнні

Адкрыты доступ (АД, Open access, OA) — гэта бясплатны, хуткі, пастаянны, паўнатэкставы доступ у рэжыме рэальнага часу да навуковых і вучэбных матэрыялаў, рэалізаваны для кожнага карыстальніка ў глабальнай сетцы, што ажыццяўляецца пераважна да навукова-даследчых рэцэнзаваных часопісаў.

Будапешцкая ініцыятыва “Адкрыты доступ” (BOAI). 1–2 снежня 2001 г. Інстытут “Адкрытае грамадства”Open Society Institute (ІАГ) арганізаваў у Будапешце сустрэчу вядучых прыхільнікаў падавання адкрытага доступу да навукова-даследчых і акадэмічных часопісаў і літаратуры. Мэтай сустрэчы было вызначыць, наколькі многія з існуючых на той час ініцыятыў, змаглі б дапоўніць адна адну, і як можна выкарыстаць рэсурсы ІАГ на карысць гэтай агульнай справы. Вызначэнне адкрытага доступу, дадзенае падчас Будапешцкай ініцыятывы (BOAI), сфармулявана больш шырока : “Гэта права карыстальніка чытаць, выгружаць, капіраваць, распаўсюджваць, друкаваць, ажыццяўляць пошук або прастаўляць гіперсувязі да поўных тэкстаў артыкулаў”.

Берлінская дэкларацыя аб адкрытым доступе да навуковых і гуманітарных ведаў дала наступнае вызначэнне публікацыям, якія адпавядаюць прынцыпу адкрытага доступу: “Адкрыты доступ, як пажаданы метад, у ідэале прадугледжвае актыўны ўдзел кожнага суб’екта аўтарскага права ў галіне навуковых публікацый і кожнага кіраўніка аб’ектамі культурнай спадчыны. Публікацыі, што адпавядаюць прынцыпу Open Access, ахопліваюць арыгінальныя вынікі навуковых пошукаў, зыходныя даныя і метаданыя, матэрыялы крыніц, лічбавыя версіі фотаматэрыялаў і графікі, а таксама іншыя навуковыя працы ў мультымедыйнай форме”.

Прававы статус. Адкрыты доступ не можа быць абмежаваны праз абавязковую аўтарызацыю альбо рэгістрацыю карыстальніка, умовамі падпіскі, колькасцю даступных матэрыялаў у рамках вызначанага перыяду альбо іншымі дадатковымі ўмовамі, што выходзяць за рамкі патрабаванняў адкрытых ліцэнзій.

Creative Commons (Творчыя абшчыны) – некамерцыйная арганізацыя, якая стварыла бясплатныя для выкарыстання тыпавыя дагаворы – свабодныя і несвабодныя публічныя ліцэнзіі, з дапамогаю якіх аўтары і праваўладальнікі могуць выказаць сваю волю і распаўсюджваць свае творы больш шырока, а спажыўцы кантэнту легальна і прасцей карыстацца гэтымі творамі.

Attribution (скарочана BY) – карыстальнік павінен пазначыць аўтарства твора.

Share-alike (скарочана SA) – вытворные творы абавязкова павінны распаўсюджвацца на ўмовах той самай ліцэнзіі.

Noncommercial (скарочана NC) – забараняецца выкарыстанне твора з мэтай атрымання прыбытку.

No derivative works (скарочана ND) – забараняецца ствараць вытворныя творы на аснове дадзенага твора.

Доступ

Аплата

Выкарыстанне

Залаты

Бясплатны публічны доступ да апублікаванага артыкула



Імгненны і пастаянны доступ

Аплата ажыццяўляецца аўтарамі альбо іншымі асобамі ад імя аўтараў (напрыклад, арганізацыяй, якая фінансуе)

Устанаўліваецца карыстальніцкай ліцэнзіяй

Гібрыдны

Пры публікацыі ў падпісным часопісе з прымяненнем адкрытага доступу ў момант публікацыі

Плацінавы

Публікацыі ў адкрытым доступе адбываецца без аплаты за публікацыю (так званы Article Processing Charge альбо APC)


Існуе і трэцяя стратэгія адкрытага доступу – Grey road (шэры шлях), што выкарыстоўваецца для доступу да матэрыялаў, распаўсюджванне якіх не ажыццяўляецца праз традыцыйныя каналы: выдавецтвы і кнігарні. Гэта малатыражныя дакументы і дакументы абмежаванага распаўсюджвання, напрыклад, тэхнічныя або навукова-даследчыя справаздачы, доктарскія дысертацыі, матэрыялы канферэнцый, афіцыйныя дакументы.

Не з’яўлябцца адкрытымі тыпамі доступу:

  • бронзавы – артыкулы, даступныя на сайце выдаўца, але без выкарыстання адкрытай ліцэнзіі (тэкст бясплатны для азнаямлення, аднак не з’яўляецца адкрытым для выкарыстання), што стварае рызыкі закрыцця доступу да кантэнту або яго выдалення.
  • чорны – “пірацкі” доступ, што парушае правы аўтараў і/альбо праваўладальнікаў.
  • • абмежаваны патрабаваннем ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі альбо аўтарызацыі карыстальніка як умова азнаямлення з поўным тэкстам. Распаўсюджванне адкрытага доступу садзейнічала фарміраванню ў многіх універсітэтаў палітыкі, згодна з якой члены акадэмічнай супольнасці абавязаны размяшчаць вынікі навуковай дзейнасці, што фінансуецца вну, у адкрыты доступ.

Звесткі пра арганізацыі, што маюць афіцыйны дакумент палітыкі адкрытага доступу, сабраны на платформе «The Registry of Open Access Repository Mandates and Policies» (ROARMAP). На сёняшні час перавод артыкулаў у абавязковы адкрыты доступ патрабуюць або рэкамендуюць 800 фондаў, універсітэтаў і даследчых цэнтраў ва ўсім свеце.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Забыўся пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерацыя пароляў
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля