
1 гадзіна
Бібліятэка знутры
У чытацкай прасторы вы дазнаецеся пра самыя цікавыя факты амаль 100-гадовай біяграфіі навуковай бібліятэкі і пра тое, як сёння функцыянуе сучаснае акадэмічнае кнігасховішча.
30 хвілін
Мемарыяльны кабінет Пятра Глебкі
Працоўны кабінет беларускага паэта і вучонага Пятра Глебкі захоўвае памяць пра цікавыя факты і эпізоды жыцця пісьменніка. Стол, за якім працаваў паэт, асабістыя рэчы, гукі старой мэблі, кніжныя паліцы па ўсім перыметры кабінета… Усё гэта дазваляе акунуцца ў творчую атмасферу пісьменніка, дзе галоўнай гераіняй робіцца яго асабістая бібліятэка.
* Па пісьмовай заяўцы


1 гадзіна
Якія таямніцы захоўваюць старонкі старых кніг?
Наведвальнікі маюць унікальную магчымасць азнаёміцца з калекцыямі рэдкіх кніжных выданняў і рукапісных дакументаў.
* Па пісьмовай заяўцы
1 гадзіна 30 хвілін
Тры ў адным
Прапануем зрабіць падарожжа па Бібліятэцы, акунуцца ў яе мінулае і пазнаёміцца з сучаснымі тэхналогіямі, зазірнуць у кабінет П.Ф. Глебкі і адчуць пах старадаўніх кніг.
* Па пісьмовай заяўцы

Часы працы: ПН–ЧЦ з 09.00 да 18.00, ПТ – да 16.30
Выхадныя дні: субота, нядзеля
* Экскурсіі бясплатныя