Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Навігацыя па сайце

Семінар “Пад знакам Перамогі: асобы, архівы, дакументальныя сведчанні”

8 мая ў 10.00. адбудзецца семінар “Пад знакам Перамогі: асобы, архівы, дакументальныя сведчанні”, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Праблемнае поле семінара:

  • рэпрэзентацыя тэмы Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай  медыяпрасторы;
  • дакументальныя сведчанні перыяду Вялікай Айчыннай вайны: захаванне гістарычнай памяці;
  • літаратурная спадчына, прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне, у адукацыйным працэсе: выхаваўчы патэнцыял і праблемы актуалізацыі.

Падчас семінара будзе прадстаўлены вопыт рэпрэзентацыі архіўных матэрыялаў са збораў вядучых навуковых і музейных устаноў і актуальных навуковых даследаванняў у межах супольных праектаў навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова”, якія ажыццяўляюцца ў 2025 г.:

  • “Бібліятэка: акадэмічны фармат” (Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі);
  • “Асоба на архіўных старонках” (Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва);
  • “Лісты на шляхах Перамогі” (Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры);
  • “Арт-лекторый” (Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь).

Спікерамі мерапрыемства выступяць прадстаўнікі навуковай  грамадскасці, у тым ліку аўтары майскага нумара часопіса “Роднае слова”, прысвечанага Вялікай Перамозе.

Запрашаем да ўдзелу ў семінары, які адбудзецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі (г. Мінск, вул. Сурганава, 15, пам. 110).

Тэлефоны для даведак: +375 29 120-51-71; +375 29 606-92-18.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Забыўся пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерацыя пароляў
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля