Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Навігацыя па сайце

Выставка «К 80-летию со дня рождения академика В. В. Гниломёдова»

В читальном зале гуманитарных наук Центральной научной библиотеки имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси демонстрируется выставка «К 80-летию со дня рождения академика В. В. Гниломёдова, литературоведа и писателя, профессора»

Выстава прымеркавана да юбілейнай даты з дня нараджэння выдатнага тэарэтыка і гісторыка літаратуры, доктара філалагічных навук, прафесара, акадэміка НАН Беларусі Уладзіміра Васільевіча Гніламёдава.

У. В. Гніламёдаў – класік сучаснага беларускага літаратуразнаўства. На выставе дэманструюцца манаграфічныя даследаванні, прысвечаныя вывучэнню складаных і актуальных праблем гісторыі беларускай нацыянальнай літаратуры : «Сучасная беларуская паэзія: творчая індывідуальнасць і літаратурны працэс»(1983), «Ля аднаго вогнішча» (1984), «Іван Мележ: нарыс жыцця і творчасці» (1984), «Класікі і сучаснікі» (1987), «Праўда зерня: творчы партрэт Васіля Зуёнка» (1992), «Ад даўніны да сучаснасці: нарыс пра беларускую паэзію» (2001) і інш. Сярод іх вызначаецца манаграфія «Янка Купала: жыццё і творчасць» (2002, 2012), у якой творчасць Янкі Купалы прааналізавана з пазіцыі нашага часу, многія купалаўскія творы прачытаны пад новым пунктам гледжання. Гэта праца высока ацэнена літаратуразнаўцамі і з’яўляецца значным крокам наперад у купалазнаўстве.

Уладзімір Гніламёдаў неаднойчы звяртаўся ў сваіх працах да творчасці М. Танка, А. Куляшова, П. Панчанкі, Р. Барадуліна, М. Лужаніна, ён сапраўдны знаўца сучаснай беларускай паэзіі, а таксама літаратуры беларускага замежжа, у прыватнасці беларускай літаратуры ў Польшчы. Шматлікія артыкулы, навуковыя і навукова-папулярныя, прадстаўленыя на выставе, сведчаць аб вельмі плённай працы, прафесіяналізме і багатым навукова-даследчым вопыте аўтара.

Але У. В. Гніламёдаў вядомы даследчыкам і чытачам не толькі як тэарэтык і гісторык літаратуры, гэта яшчэ і выдатны пісьменнік-раманіст. На выставе ёсць магчымасць убачыць знакамітыя раманы пісьменніка: «Уліс з Прускі», «Ліхалецце», «Валошкі на мяжы», «Вайна», «Расія» і інш., у якіх увасабілася складаная, нават драматычная гісторыя роднага краю. Гэтыя творы ўяўляюць сабой сваеасаблівую сагу, гісторыю рода, калі праз біяграфію аднаго чалавека можна ўбачыць лёс многіх людзей, усёй краіны.

Да юбілейнай даты вучонага і пісьменніка, У. В. Гніламёдава падрыхтаваны буклет.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Забыўся пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерацыя пароляў
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля