Карыстальнікі бібліятэкі маюць права
на наступныя бясплатныя паслугі:
01
атрыманне інфармацыі аб саставе і змесце бібліятэчных фондаў праз сістэму каталогаў, картатэк, інфармацыйна-пошукавых сістэм, баз даных і ішыя формы бібліятэчнага інфармавання;
02
атрыманне кансультацый па выкарыстанні даведачна-пошукавага апарату (каталогаў, картатэк, баз даных,даведачна-інфармацыйных выданняў і г. д.);
03
інфармаванне пра новыя публікацыі і дакументы на падставе пастаянна дзеючага запыту (выбарачнае распаўсюджванне інфармацыі – ВРІ);
04
атрыманне кансультацыйнай дапамогі ў пошуку крыніц інфармацыі;
05
выкарыстанне электронных інфармацыйных рэсурсаў адкрытага доступу;
06
выкананне вусных бібліяграфічных і фактаграфічных даведак;
07
выкарыстанне бясплатных віртуальных сэрвісаў бібліятэкі;
08
удзел у бясплатных культурных і адукацыйных мерапрыемствах, якія праводзяцца бібліятэкай;
09
доступ да друкаваных электронных інфармацыйных рэсурсаў на тэрыторыі бібліятэкі;
Бясплатныя паслугі аказваюцца карыстальнікам у адпаведнасці з дзеючым Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры, Законам Рэспублікі Беларусь “Аб аўтарскім праве і сумежных правах”, Правіламі карыстання ДУ “Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”