НДАБ утвораны ў 1969 г. Аддзел ажыццяўляе навукова-арганізацыйную, навукова-даследчую, навукова-метадычную , навукова-бібліяграфічную, рэдакцыйна-выдавецкую дзейнасць.
Асноўныя напрамкі дзейнасці
- Навукова-арганізацыйнае забеспячэнне розных напрамкаў дзейнасці Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі, міжнароднага навуковага супрацоўніцтва, у т. л. па падрыхтоўцы і правядзенні навуковых мерапрыемстваў.
- Навукова-даследчая работа ў вобласці бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці і кніжнай культуры.
- Падрыхтоўка да выдання навуковых прац па праблемах бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці і кніжнай культуры.
- Навукова-бібліятэячная падтрымка навуковай дзейнасці, у тым ліку стварэнне рэсурсаў уласнай генерацыі.
- Навукова-метадычная дапамога структурным падраздзяленням бібліятэкі па аптымізацыі тэхналогіі дзейнасці бібліятэкі па розных напрамках.
- Арганізацыйнае кіраўніцтва бібліятэкамі (уваходзяць у склад Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі) пры арганізацыях, падпарадкаваных НАН Беларусі, па ўсіх напрамках дзейнасці ў адпаведнасці з рэгламентуючымі дадзеную вобласць дакументамі і распараджальнымі дакументамі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі.
- Бібліятэчна-інфармацыйнае абслугоўванне вучоных і спецыялістаў у бібліятэках пры арганізацыях, падпарадкаваных НАН Беларусі, супрацоўнікамі сектара навукова-метадычнага забеспячэння працы бібліятэк пры арганізацыях, падпарадкаваных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Цэнтральнай навуковай біліятэкі НАН Беларусі.
- Удзел у распрацоўцы дакументаў, што рэгламентуюць бібліятэчна-інфармацыйную і сумежныя вобласці дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь.
- Навукова-арганізацыйнае забеспечанне дзейнасці філіяла кафедры інфармацыйных рэсурсаў і камунікацый факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” на базе ДУ “Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”. Супрацоўніцтва з УА “Беларускі дзяржаўны ўнівесітэт культуры і мастацтваў” і іншымі вну па пытаннях, што дазваляюць развіваць бібліятэчна-інфармацыйную дзейнасць па розных яе напрамках, спрыянне падрыхтоўцы спецыялістаў.
Структура аддзела
Заг. аддзела Переверзева Юлия Александровна, кандидат педагогических наук, доцент
Навукова-бібліяграфічны сектар
Заг. сектара Пірагова Вольга Уладзіміраўна
6 паверх, пам. № 622
Тэлефон +375 17 361-14-47
Тэлефон +375 17 221 41 04
E-mail: niob@kolas.basnet.by