Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Навігацыя па сайце

Выстава «Дзень беларускага пісьменства» 2020

У чытальнай зале гуманітарных навук дэманструецца выстава «Дзень беларускага пісьменства»

Дзень беларускага пісьменства ў нашай краіне адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. Выстава, якая дэманструецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, традыцыйна прысвечана гісторыі беларускага рукапіснага і друкаванага слова, мысліцелям і асветнікам зямлі беларускай, пазнаёміць чытачоў з найноўшымі публікацыямі па тэме.

Вынаходства кнігадрукавання з’яляецца сапраўдным прарывам у гісторыі чалавецтва. І хаця кнігадрукаванне – гэта тэхналагічны працэсс, аднак менавіта ён акрэсліў накірунак развіцця чалавечай цывілізацыі на працягу апошніх некалькіх вякоў. У справе вывучэння спадчыны беларускага кнігадрукавання зроблена нямала, аднак далёка не ўсё. Яшчэ застаецца шмат загадак і недаследаваных фактаў.

Эпоху беларускага кнігадрукавання распачаў Францыск Скарына – гуманіст і патрыёт, чалавек еўрапейскай культуры і адукацыі. На выставе падзелімся інфармацыяй аб новых навуковых і навукова-папулярных выданнях, прысвечаных выдатнаму дзеячу культуры Беларусі эпохі Адраджэння Францыску Скарыну. Менавіта ён першым ва Ўсходняй Еўропе выпусціў у 1517 годдзе друкаваную кнігу, тым самым зрабіўшы кніжнае слова і ўсе веды чалавецтва даступнымі для шырокіх слаёў насельніцтва. Справа, пачатая Ф. Скарынам, была працягнута яго паслядоўнікамі, амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі пачалі дзейнічаць друкарні (у Брэсце, Нясвіжы, Цяпіне, Заблудаве, Лоску, Слуцку, Любчы, ў Вільні, Полацку, Магілёве, Гродна, Куцейне і інш.).

Пісьмовая спадчына К. Тураўскага, кнігавыдавецкая і асветніцкая дзейнасць Ф. Скарыны, дзейнасць віленскай друкарні братоў Мамонічаў, працы Пятра Мсціслаўца, Васіля Гарабурды, друкарня пры Віленскім універсітэце, друкарская дзейнасць на тэрыторыі Беларусі ў Куцейне і Магілёве, а таксама многія іншыя выдавецкія і асветніцкія цэнтры, якія служылі месцам прафесійнага навучання і творчай дзейнасці айчынных майстроў кніжнага мастацтва – усё гэта з'яўляецца часткай культуры беларускага народа, а асобныя помнікі нацыянальнай літаратуры лічацца сапраўднымі жамчужынамі еўрапейскай і сусветнай мастацкай культуры.

Праз кніжную культуру, якая стала неад’емнай часткай культурнай спадчыны кожнага рэгіёна Беларусі, філасофскую і эстэтычную спадчыну славутых беларускіх асветнікаў і гуманістаў мы маем магчымасць паказаць асаблівасці светапогляду, сілу і характар духоўна-творчага патэнцыялу нашага народа.

Спіс літаратуры

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Забыўся пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерацыя пароляў
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля