Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Навігацыя па сайце

Выстаўка “Сцяпан Александровіч – сын двух народаў”

З нагоды 100-гадовага юбілею доктара філалагічных навук, прафесара Сцяпана Хусейнавіча Александровіча (1921–1986) у чытальнай зале аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі арганізавана выстаўка Сцяпан Александровіч – сын двух народаў”.

Выстаўка “Сцяпан Александровіч – сын двух народаў”Выстаўка “Сцяпан Александровіч – сын двух народаў”

Нарадзіўшыся ў Капылі, у сям’і беларускіх татараў, будучы літаратар з маленства адчуў цікавасць да творчасці беларускіх пісьменнікаў і марыў вывучаць беларускую мову і літаратуру.

Нягледзячы на цяжкія выпрабаванні, якія прынесла з сабой вайна, Сцяпан Александровіч здолеў увасобіць свае мары ў жыццё. Сёння ён вядомы нам як беларускі пісьменнік, літаратуразнаўца, крытык, краязнаўца. Яго шматлікія працы прысвечаны даследванню гісторыі беларускай літаратуры XIX–XX стст., развіццю нацыянальнага кнігадрукавання і перыядычнага друку, літаратурным сувязям. Ён цікавіўся жыццём і дзейнасцю Францыска Скарыны, Паўлюка Багрыма, Францішка Багушэвіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Змітрака Бядулі і іншых майстроў беларускага слова.

Прафесар Леанід Лыч у сваім артыкуле “Татарскі класік беларускага народа” сказаў пра яго так: “Беларускі пісьменнік татарскага паходжання Сцяпан Александровіч па крыві належіць да татарскай нацыі, а па зместу, характару сваёй дзейнасці – да беларускай. Гэта, у поўным сэнсе слова, сын двух народаў”.

На выстаўцы, прысвечанай юбілею Сцяпана Александровіча, прадстаўлены выданні, якія адлюстроўваюць розныя сферы яго дзейнасці: пісьменніцкую, літаратуразнаўчую, навуковую, працу ў якасці рэдактара і складальніка выданняў. Таксама ўвазе прапануюцца артыкулы і матэрыялы канферэнцый, у якіх разглядаецца творчая спадчына навукоўца, утрымліваюцца ўспаміны сучаснікаў аб ім самім.

Выстаўка “Сцяпан Александровіч – сын двух народаў”Выстаўка “Сцяпан Александровіч – сын двух народаў”

Сярод экспанаваных выданняў хочацца адзначыць асобнік кнігі “Пуцявіны роднага слова” (1971). Тытульны аркуш гэтага выдання ўпрыгожвае вельмі дарагі для нас дарчы надпіс, адрасаваны аўтарам супрацоўнікам аддзела рэкіх кніг і рукапісаў акадэмічнай бібліятэкі.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Забыўся пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерацыя пароляў
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля