Аддзел бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання створаны ў 1955 годзе. Аддзел ажыццяўляе аператыўнае абслугоўванне карыстальнікаў, у тым ліку аддаленых, дае доступ да інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі.
Асноўныя напрамкі дзейнасці:
- запіс новых карыстальнікаў, перарэгістрацыя чытацкіх білетаў;
- арганізацыя аператыўнага і якаснага інфармацыйнага абслугоўвання карыстальнікаў дакументамі ў чытальных залах бібліятэкі;
- фарміраванне і забеспячэнне захаванасці дапаможных фондаў дакументаў у чытальных залах, стварэнне неабходных умоў для іх захавання і арганізацыя адкрытага доступу да ўсіх яго раздзелаў;
- даведачна-інфармацыйнае абслугоўванне карыстальнікаў бібліятэкі;
- абслугоўванне аддаленых карыстальнікаў праз online-сэрвісы: выбарчае распаўсюджванне інфармацыі "АС ИРИ ЦНБ НАН Беларуси" і Віртуальная даведачная служба;
- укараненне сучасных інфармацыйных тэхналогій у працэс абслугоўвання карыстальнікаў;
- арганізацыя выстаў новых паступленняў, тэматычных выстаў у чытальных залах бібліятэкі, а таксама выяздных выстаў у падтрымку навуковых канферэнцый, сімпозіумаў, семінараў і іншых мерапрыемстваў;
- правядзенне інфармацыйных тыдняў, Дзён спецыяліста ў навукова-даследчых установах, арганізацыя выстаў кніг і перыядычных выданняў у рамках дадзеных мерапрыемстваў;
- Удзел у навукова-даследчай і навукова-метадычнай рабоце з мэтай вывучэння інфармацыйных патрэб карыстальнікаў, аптымізацыя інфармацыйна-бібліятэчнага абслугоўвання.
Структура аддзела
Заг. аддзела:Шабаліна Ніна Рыгораўна
1 паверх, пам. № 106
Телефон: +375 17 375-04-75
E-mail: abonement@kolas.basnet.by
Запіс, перарэгістрацыя карыстальнікаў
1 паверх, пам. № 106
Тэлефон +375 17 375-04-75
Сектар абслугоўвання карыстальнікаў
4 паверх, пам. № 401
Тэлефон +375 17 379-10-04