Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Навігацыя па сайце

Выстава «З гісторыі беларускай скульптуры: да 115-годдзя Заіра Азгура»

У чытальнай зале рэдкіх кніг дэманструецца выстава «З гісторыі беларускай скульптуры: да 115-годдзя з дня нараджэння Заіра Азгура».

Заір Ісакавіч Азгур – вядомы беларускі скульптар-манументаліст і партрэтыст, акадэмік НАН Беларусі. Яму належа больш за 500 публіцыстычных артыкулаў па праблемах выяўленчага мастацтва і некалькі кніг мемуараў.

На выставе можна пабачыць артыкулы і асобныя выданні, прысвечаныя скульптару, а таксама яго асабістыя літаратурныя творы: кнігу успамінаў «Незабыўнае» з дарчым надпісам аўтара, адрасаваным Пятру Глебку, зборнік успамінаў і артыкулаў «Тое, што памятаецца… Аповяд пра час, пра мастацтва і пра людзей».

Акрамя таго на выставе прадстаўлены выданні, старонкі якіх асвятляюць пытанні гісторыі беларускай скульптуры мінулага і сучаснасці. Гэта і літаратурна-крытычныя артыкулы, і мастацкія альбомы, прысвечаныя як пэўным перыядам, так і асобным прозвішчам, сярод якіх Іван Міско, Анатоль Анікейчык, Уладзімір Слабодчыкаў, Іван Казак, Уладзімір Жбанаў.

Увазе наведвальнікаў выставы таксама прапануюцца рэдкія дакументы з рукапіснага фонду аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў, сярод якіх – фотаздымкі акадэміка,  прэзідэнта Акадэміі навук Беларусі В.Ф. Купрэвіча і народнага пісьменніка Беларусі Я. Брыля ў майстэрні З. Азгура; фотаздымкі скульптара і іншых асоб, зробленыя падчас адкрыцця помніка П. Глебку на Усходніх могілках, фрагменты перапіскі і іншыя матэрыялы. На выставе экспануецца вельмі цікавы і каштоўны дакумент – шарж З. Азгура пад назвай “Пратаплазма Бандылевіча”, які быў выкананы у 1932 г. і сімвалізаваў адзінства дзвух літаратараў: П. Глебкі і П. Броўкі.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Забыўся пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерацыя пароляў
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля