Асноўныя напрамкі дзейнасці:
- Камплектаванне і ўлік фондаў старадрукаваных, рэдкіх і рукапісных дакументаў, у тым ліку ўдзел у правядзенні навуковага археаграфічнага пошуку матэрыялаў па профілі камплектавання.
- Арганізацыя і правядзенне навуковай і навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў фондаў Цэнтра даследаванняў старадрукаў і рукапісаў.
- Арганізацыя ў межах фондаў Цэнтра даследаванняў старадрукаў і рукапісаў працы па выяўленні састарэлых пашкоджаных дакументаў, дакументаў са згасанымі тэкстамі, якія патрабуюць кансэрвацыі, рэстаўрацыі і дэзынфекцыі.
- Забеспячэнне даступнасці і захаванасці дакументаў.
- Правядзенне навуковых даследаванняў па палеаграфіі, археаграфіі, крыніцазнаўстве, сфрагістыцы, філіграназнаўстве, генеалогіі, кнігазнаўстве, кадыкалогіі, кадыкаграфіі, бібліяграфіі старадрукаў і рукапіснай кнігі, гісторыі побыту кнігі, падрыхтоўка і публікацыя навуковых і навукова-папулярных выданняў, артыкулаў па выніках даследаванняў.
У наш час фонды Цэнтра дасягаюць парадку 90 тыс. экз. друкаваных дакументаў і звыш 45 тыс. экз. рукапісных адзінак захавання, уключаючы калекцыю дысертацый.
Цэнтр захоўвае найкаштоўнейшыя матэрыялы вялікай гісторыка-культурнай значнасці, якія спрыяюць глыбейшаму разуменню гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі ў кантэксце агульнасусветнага развіцця.
На дадзены момант у сховішчах Цэнтра налічваецца 64 асабістых архіва вядомых дзеячаў навукі і культуры, а таксама калекцыя матэрыялаў па гісторыі, навуцы, культуры, у якой сканцэнтраваны каштоўныя, у многім унікальныя гістарычныя дакументы, што закранаюць розныя аспекты чалавечай дзейнасці, храналагічныя рамкі якіх ахопліваюць перыяд з XVI па XXI стагоддзе.
Вялікая ўвага ў дзейнасці Цэнтра надаецца інфармацыйнай працы, якая ажыццяўляецца ў выглядзе кніжных і рукапісных выстаў, экскурсій, творчых сустрэч, рабоце са СМІ.
Структура Центра
Заведующий Центром: Сытько Кирилл Валерьевич, кандидат исторических наук
6 паверх, пам. 606
Тэлефон +375 17 379-10-03
E-mail: cisir@kolas.basnet.by
Отдел обслуживания пользователей и организации фонда
Заведующий отделом: Хацук Галина Михайловна
6 паверх, пам. 601
E-mail: oldbook@kolas.basnet.by
Отдел исследования рукописей
Заведующий отделом: Урублеўскі Вадзім Валер’евіч, кандыдат гістарычных навук
5 этаж, комн. 501
Тэлефон +375 17 379 14 96
E-mail: manuscripts@kolas.basnet.by
Отдел книговедения
Заведующий отделом: Крент Дмитрий Александрович
6 паверх, пам. 604
Тэлефон +375 17 379-40-12
E-mail: rarebook@kolas.basnet.by
Читальный зал редких книг и рукописей (дежурный библиотекарь)
Тэлефон +375 17 236 00 35