У Беларусі 2018–2020 гады праходзілі пад знакам Года малой радзімы
Малая радзіма – гэта тое, што значна для кожнага чалавека. У кожнага ёсць свая малая радзіма – той куток, дзе мы нарадзіліся, дзе жывуць родныя і сябры, дзе знаходзіцца наш родны дом.
З ранніх гадоў фарміруюцца першыя ўяўленні аб навакольным асяроддзі, і адбываецца гэта, перад усім, праз азнаямленне з традыцыямі сацыякультурнага асяроддзя – мясцовымі гісторыка-культурнымі, нацыянальнымі, геаграфічнымі, прыроднымі асаблівачцямі рэгіёна.
Любіць і шанаваць можна толькі тое, што добра ведаеш. Да малой радзімы гэта адносіцца нават больш, чым да іншых паняццяў. З ведаў гісторыі края і яго вядомых землякоў, традыцый нараджаецца гонар – яшчэ адзін надзвычай важны кампанент любові да роднай зямлі.
Думаючы пра малую радзіму, у галаве кожнага чалавека ўзнікае трапяткі вобраз знаёмага месца, дзе прайшло дзяцінства, дзе можна спыніць час і хоць ненадоўга забыцца аб праблемах.
«Мая малая радзіма» - праект, які дазваляе супрацоўнікам ЦНБ НАН не толькі падзяліцца з чытачамі часцінкай сваёй радзімы, але і зноўку прайсціся па слядах свайго дзяцінства.
