Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Навігацыя па сайце

Адкрыццё часовай экспазіцыі “Гады́ як шторм”

30 лістапада адбылося ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі “Гады́ як шторм” у Літаратурным музеі імя Петруся Броўкі.

Выстава створана сумесна з Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа НАН Беларусі, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі, Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы.

На пачатку адкрыцця з вітальным словам выступіла кіраўнік музея Вольга Міхайлаўна Арлоўская, якая адзначыла, што выстава “Гады́ як шторм” прадстаўляе час маладосці, 35 год жыццёвага шляху паэта. Экспазіцыя імкнецца да дэманстрацыі асобы творцы з розных бакоў – у сямейным асяроддзі і на афіцыйных мерапрыемствах, як звычайнага чалавека і як паэта, з гуманістычнай і акрыленай творчасцю, часам наіўнай і рамантычнай, але заўсёды шчырай, як і ён сам.

Падчас прамовы было адзначана, што такі маштабны праект адбываецца ўпершыню ў музеі. Вольга Міхайлаўна шчыра падзякавала ўсім удзельнікам, хто далучыўся да арганізацыі выставы.

Навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея імя Петруся Броўкі Карына Бадылевіч адзначыла ўклад усіх музеяў, архіваў і бібліятэк у стварэнні экспазіцыі.

Сярод экспанатаў – арыгінальныя фотаздымкі Пятруся Броўкі, часопісы, дакументы з кнігазбора і архіўнага фонда Пятра Глебкі, – якія прадставіла для часовай выставы Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

Гасцей чакала цікавая і грунтоўная экскурсія і аповед пра жыццёвы і творчы шлях Пятруся Броўкі. Былі згаданыя цікавыя факты з біяграфіі творцы, якія выклікалі сапраўдны інтарэс у прысутных.

Спадзяемся на далейшую плённую працу Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі з музеямі.

Выстава “Гады́ як шторм” чакае наведвальнікаў па адрасе: г. Мінск, вул. Карла Маркса, 30, Літаратурны музей Петруся Броўкі.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Забыўся пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерацыя пароляў
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля