Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Навігацыя па сайце

Да юбілею Максіма Лужаніна

У чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адкрылася выстава да 115-годдзя Максіма Лужаніна (сапр. Аляксандр Каратай; 1909-11-02–2001-10-13), заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, паэта, перакладчыка, празаіка, сцэнарыста. 

Розныя іпастасі прызнанага майстра слова закрануты на экспазіцыі і падмацаваны візуальным шэрагам: архіўнымі дакументамі, фотаздымкамі, рукапісамі, кнігамі з дарчымі інскрыптамі і іншымі матэрыяламі музейнага значэння. 

Жыццёвыя і творчыя шляхі М. Лужаніна звязаны з літаратурна-мастацкім згуртаваннем «Узвышша» і аднайменным часопісам, газетай «Звязда», часопісам «Вожык», кінастудыяй «Беларусьфільм».  Пра гэта сведчыць аб’ёмісты персанальны фонд вядомага аўтара – 2577 адзінак захоўвання, што знаходзіцца ў ЦНБ НАН Беларусі (спарадкаванне ажыццёўлена навуковым супрацоўнікам М.М. Ліс). 

Асобныя падборкі дакументаў асвятляюць службу лейтэнанта Лужаніна-Каратая перыяду Вялікай Айчыннай вайны, працу ў якасці сакратара-рэферэнта віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук БССР Якуба Коласа; дэманструюць спецыфіку творчай майстэрні аўтара, які стаў чалавекам-эпохай у гісторыі культуры Беларусі.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Забыўся пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерацыя пароляў
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля