Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Навігацыя па сайце

ІІІ Міжнародны Форум даследчыкаў беларускай казкі і міфалогіі

18 мая 2023 года ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылося адкрыццё ІІІ Міжнароднага Форуму даследчыкаў беларускай казкі і міфалогіі.

 З прывітальным словам да яго ўдзельнікаў выступілі акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, акадэмік Аляксандр Аляксандравіч Каваленя,  дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, акадэмік Аляксандр Іванавіч Лакотка, а таксама начальнік галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ірына Уладзіміраўна Дрыга.

На пачатку мерапрыемства гасцей сустракала Музычная капэла Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

У рамках Форуму былі падрыхтаваны выставы ілюстрацый па матывах народных казак выдавецтва «Мастацкая літаратура»), мастацкіх праектаў-пераможцаў рэспубліканскіх конкурсаў Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, кніжных выданняў. 
У Форуме прынялі ўдзел навукоўцы з Беларусі, Расіі, Польшчы, Эстоніі і інш.

19 мая былі падведзены вынікі дзіцячага конкурсу выканальнікаў беларускай казкі.

Пераможцам і ўдзельнікам конкурсу былі ўручаны дыпломы і памятныя падарункі.

Падчас Форуму гучалі беларускія народныя казкі, якія выконвалі ўдзельнікі конкурсу і майстры казачнага жанру: Людміла Фёдараўна Глухатарэнка, в. Санюкі, Ельскі р-н, Гомельская вобл., Лілія Пятроўна Рэзкіна, начальнік аддзела традыцыйнай культуры Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці, Аляксандр Мікалаевіч Галкоўскі, в. Судзілы, Клімавіцкі р-н, Магілёўская вобл., Іван Піліпавіч Супрунчык, в. Цераблічы, Столінскі р-н, Брэсцкая вобл., Наталля Васільеўна Прус, в. Прудок, Мазырскі р-н, Гомельская вобл., Кацярына Аляксееўна Панчэня, в. Пагост, Жыткавіцкі р-н, Гомельская вобл.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Забыўся пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерацыя пароляў
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля