Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Навігацыя па сайце

Публікацыйная актыўнасць

У наш час выкарыстанне навукаметрычных паказчыкаў (колькасць публікацый, цытаванасць, індэкс Хірша, імпакт-фактар часопіса і інш.) для ацэнкі навуковай дзейнасці арганізацыі з’яўляецца адным з паказчыкаў прагрэсу ў галіне даследаванняў і генерацыі ведаў на сусветным узроўні.

Публікацыі, што індэксуюцца такімі аўтарытэтнымі базамі даных, як Scopus (выдавецтва Elsevier) і Web of Science (кампанія Clarivate Analytics), паўстаюць своеасаблівай “візітнай карткай” навуковай установы

Вымярэнне публікацыйнай актыўнасці – найбольш універсальны метад ацэнкі эфектыўнасці арганізацыі. Высокія паказчыкі цытаванасці супрацоўнікаў і вялікая колькасць публікацый у аўтарытэтных рэцэнзаваных часопісах не толькі ўздымае прэстыж арганізацыі, але і з’яўляюцца неабходнымі для яе працы.

Навукаметрычныя паказчыкі выкарыстоўваюцца для акрэдытацыі арганізацыі як навуковай установы. Гэта неабходна, каб праводзіць навукова-даследчую работу, удзельнічаць у дзяржаўных праграмах і прэтэндаваць на навуковыя гранты. Паказчыкі нужна падаваць у кантралюючыя органы раз у 5 гадоў.

Для індывідуальнага навукоўца паказчыкі цытаванасці могуць быць зручным і добра вымерным паказчыкам эфектыўнасці яго працы ва ўстанове, выкарыстоўвацца для справаздач і прэзентацый. Высокі індэкс Хірша можа запатрабавацца для ўдзелу ў навуковых праграмах, прыцягнення фінансавання ў рамках грантаў і фондаў.

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі назапашаны немалы вопыт правядзення даследаванняў з выкарыстаннем навукаметрыі. Супрацоўнікі бібліятэкі аказваюць кансультацыі і выконваюць заяўкі па вызначэнні паказчыкаў навуковага рэйтынгу вучонага, установы па навукаметрычных сістэмах Scopus, Web of Science, РИНЦ..

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Забыўся пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерацыя пароляў
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля