Сумесна з Бібліятэкай па прыродазнаўчых навуках РАН пры падтрымцы Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў і Расійскага гуманітарнага навуковага фонду выкананы навуковыя даследаванні:
Маніторынг Навукова-тэхнічнага інэграцыйнага працэсу Расіі і Беларусі” (2007–2009 гг.) (№ дзярж. рэгістрацыі 20071916 ад 26.07.2007 г.)
Праведзена ацэнка навуковых сувязяў, дынамікі супрацоўніцтва навукоўцаў Рэспублікі Беларусь з калегамі з іншых краін, вызначаны галіны ведаў, што лідзіруюць, навуковыя калектывы.
Распрацавана “Канцэпцыя аб’ектыўгнай ацэнкі вынікаў навуковай дзейнасці, прадуктыўнасці даследчых праграм, дынамікі навуковых даследаванняў асобных навуковых калектываў і арганізацый у Рэспубліцы Беларусь.
Распрацоўка сістэмы бібліяметрычных індыкатараў для ацэнкі ўнёску розных фондаў у супольныя навуковыя даследаванні Расіі і Беларусі” (2010–2011 гг.), (№ дзярж. рэгістрацыі 20101402 ад 01.07.2010 г.)
Ажыццёўлены аналіз даследчай актыўнасці навукоўцаў дзвюх краін з выкарыстаннем наступных паказчыкаў: агульная колькасць сумесных беларуска-расійскіх публікацый (па арганізацыях, часопісах, тэматычных рубрыках), колькасць сумесных навуковых публікацый, што выкананы пры падтрымцы розных фондаў, колькасць самых цытаваных супольных беларуска-расійскіх навуковых публікацый, выкананых пры падтрымцы розных фондаў з улікам тэматычнага кірунку і інш.
Суадносіны агульнай колькасці публікацый беларускіх аўтараў і публікацый, што выкананы па працах з грантавай падтрымкай, аб’ектыўна адлюстроўвае станоўчую тэндэнцыю павелічэння колькасці публікацый навуковых прац, апублікаваных пры падтрымцы фондаў.
Распрацавана сістэма бібліяметрычных індыкатараў для вызначэння ўнёску розных фондаў падтрымкі навуковых даследаванняў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, для развіцця навукі ў абедзвюх краінах.
“Навукаметрычнае даследаванне публікацыйнай актыўнасці беларускіх навукоўцаў, вызначэнне прыярытэтных навуковых напрамкаў, развіццё міжнароднага супрацоўніцтва, грантавая падтрымка навуковымі фондамі айчынных публікацый і вядучых міжнародных часопісаў” (№ дзярж. рэгістрацыі 20220935 ад 15.06.2022 г.)
Праект выконваецца бібліятэкай у 2022–2024 гг. у рамках унутрырэспубліканскага конкурсу “Навука” БРФФД.