Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Навігацыя па сайце

Самые цитируемые статьи белорусских ученых

Раздзел змяшчае спіс самых цытаваных артыкулаў беларускіх аўтараў, апублікаваных у аўтарытэтных навуковых часопісах, адлюстраваных у Web of Science Core Collection. Гэтыя публікацыі ўвайшлі ў топ 1% самых цытаваных даследаванняў у сваёй галіне ведаў па версіі базы даных Essential Science Indicators (Апошняя версія – ад 14 ліпеня 2022 г.)

У базе даных пададзена 208 самых цытаваных публікацый з удзелам беларускіх навукоўцаў. 133 артыкула напісаны ў рамках міжнародных навуковых калабарацый ATLAS, CMS і FCC — Future Circular Collider. Беларускія навукоўцы Інстытута фізікі НАН Беларусі, Інстытута ядзерных праблем БДУ і Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта бяруць удзел у даследаваннях на Вялікім адронным калайдары (ВАК) і ўваходзяць у склад аўтараў публікацый па дадзеных даследаваннях.

У апошняй версіі спіса адлюстравана падрабязная інфармацыя пра іншыя 75 высокацытаваных артыклаў, што пададзеныя ў ESI. Даныя зведзены ў табліцы паводле галін ведаў і змяшчаюць усю асноўную інфармацыю. Назва артыкула, імя і афіліяцыя аўтара (навуковая арганізацыя, якую ён прадстаўляе). Назва часопіса, у якім апублікаваны артыкул, год публікацыі і асноўныя паказчыкі гэтага часопіса: імпакт фактар і квартыль. Таксама пазначаны арганізацыі-сааўтары даследавання і дакладная колькасць цытавнняў. Інфармацыя ў табліцах ранжыруецца па цытаванасці артыкулаў.

Падобныя зводкі публікуюцца на сайце бібліятэкі штогод, спісы самых цытаваных артыкулаў беларускіх навукоўцаў, што ўяўляюць цікавасць, можна паглядзець у архіве раздзела.

Падрабязную інфармацыю пра публікацыйную актыўнасць канкрэтнага аўтара альбо навуковай арганізацыі можна замовіць на нашым сайце анлайн. Спецыялісты бібліятэкі могуць правесці пошук любой складанасці і дапамагчы даведацца пра індэкс цытаванасці ў адной альбо некалькіх базах даных: Web of Science, Scopus, РИНЦ. Замовіць можна як агульнаметрычныя паказчыкі, так і падрабязны спіс усіх цытаваных артыкулаў, напісаных навукоўцам альбо калектывам арганізацыі. Паслугі можна аплаціць аддалена праз сістэму АРИП і атрымаць вынікі на электронную пошту. Падрабязнасці можна ўдакладніць па кантактных тэлефонах:

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Забыўся пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерацыя пароляў
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля