Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Навігацыя па сайце

Кніжная выстава ў рамках Тыдня мастацкага слова

Вялікая кніжная выстава, падрыхтаваная да Тыдня мастацкага слова дэманструецца ў холе 1 паверха Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Тыдзень мастацкага слова праводзіцца пад эгідай НАН з 31 жніўня па 6 верасня і з’яўляецца падсумоўвываючым мерапрыемствам агульнарэспубліканскай творчай акцыі «За што я люблю родную зямлю».

ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси
ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси

Слова – галоўны будаўнічы матэрыял у літаратуры. Толькі у мастацкай літаратуры слова служыць і сродкам выказвання думак, пачуццяў, і матэрыялам, з якога ствараецца мастацкі вобраз. Значная частка выставы прысвечана беларускай літаратуры и сапраўдным майстрам мастацкага слова. Сярод кніг, як цудоўныя перавыданні твораў беларускіх класікаў, так і шмат ужо добра вядомых нашым чытачам сучаснікаў. Не абмінулі і маладых творцаў, якія яшчэ только заваёўваюць увагу беларускіх чытачоў. На выставе таксама дэманструюцца кнігі для дзяцей: цікавыя, маляўніча ілюстраваныя аповесці, вершы, казкі.

ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси
ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси

Паколькі ініцыятарам правядзення Тыдня мастацкага слова з’яўляецца Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, адмыслова прапануем пазнаёміцца з найбольш цікавымі працамі супрацоўнікаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры за апошнія тры гады. Філіял «Інстытут мовы и літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы» — гэта адна са старэшых навуковых устаноў нашай краіны, у якой распрацоўваюцца фундаментальныя даследаванні па актуальных праблемах мовазнаўства і літаратуразнаўства.

ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси

Мова фарміруе кожнага з нас, як асобу, аб’ядноўвае ўсіх нас у адзін народ, нацыянальную культуру, а літаратурная мова – найвышэйшая форма нацыянальнай мовы. Дынаміка літаратурнай нормы сучаснай беларускай мовы, праблемы даследавання беларускай літаратуры, тэорыі і філасофіі літаратуры, віды, жанры і стылі, літаратуразнаўчыя напрамкі, плыні, школы – гэта асноўныя накірункі навуковай дзейнасці супрацоўнікаў Філіяла. На выставе дэманструюцца слоўнікі, манаграфіі, матэрыялы канферэнцый, хрэстаматыі, зборы твораў класікаў беларускай літаратуры, знакамітыя літаратурныя серыі і г.д.

ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси
×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Забыўся пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерацыя пароляў
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля