Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Навігацыя па сайце

Універсальная чытальная зала

У чытальнай зале арганізаваны адкрыты доступ да дакументаў па прыродазнаўчых і тэхнічных навуках, медыцыне, сельскай гаспадарцы, а таксама па гуманітарных і грамадскіх навуках на рускай і замежных мовах. У фондзе ёсць таксама галіновыя даведнікі, слоўнікі і энцыклапедыі.

Дакументы адлюстраваны ў электронным каталогу, даведачна-пошукавым апараце чытальнай залы: традыцыйных каталогах і картатэках. Заказы за чытачамі захоўваюцца на працягу двух тыдняў пры ўмове хаця б разавага звароту. Існуе сістэма падаўжэння тэрмінаў браніравання.

Інфармацыйна-бібліяграфічнае абслугоўванне карыстальнікаў уключае:

  • аказанне дзяжурным бібліятэкарам кансультатыўнай дапамогі;
  • выкананне даведак (тэматычных, удакладняючых, адрасных, фактаграфічных), у тым ліку на платнай аснове;
  • прадастаўленне доступу да навуковых электронных рэсурсаў.

У зале пастаянна экспануюцца тэматычныя выставы па розных напрамках развіцця навукі і тэхнікі. Інфармацыя аб кожнай выставе прадстаўлена на сайце бібліятэкі ў раздзеле “Падзеі" і суправаджаецца рэкамендацыйным спісам літаратуры. разделе «События» и сопровождается рекомендательным списком литературы.

Выставы новых паступленняў прадастаўляюць інфармацыю аб новых дакументах, змена экспазіцыі – кожныя два тыдні.

У чытальнай зале функцыянуе Цэнтр падтрымкі тэхналогій і інавацый (ЦПТІ)..

Задачамі ЦПТІ на базе бібліятэкі з'яўляюцца прадастаўленне доступу да патэнтных і непатэнтных баз даных і іншых інфармацыйных рэсурсаў у сферы інтэлектуальнай уласнасці на бясплатнай аснове, а таксама аказанне дапамогі ў правядзенні патэнтных пошукаў на падставе баз даных, прадастаўленне інфармацыі па заканадаўстве ў сферы інтэлектуальнай уласнасці і інфармаванне аб магчымасці атрымання кансультацый спецыялістаў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці і інш.

Універсальная чытальная зала размешчана на 4 паверсе, пакой № 401

Дзяжурны бібліятэкар адкажа па тэлефоне: +375 17 379-10-04

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Забыўся пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерацыя пароляў
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля