У фондзе залы засяроджаны навуковыя, навукова-папулярныя, грамадска-палітычныя, літаратурна-мастацкія перыядычныя выданні за апошнія 3 гады (больш за 12 тыс. экз.)
Дакументы размешчаны ў адкрытым доступе на беларускай, рускай, англійскай, нямецкай, французскай, польскай, італьянскай і іншых мовах па прыродазнаўчых і тэхнічных навуках, медыцыне, сельскай гаспадарцы, грамадскіх навуках. Усяго каля 1 тыс. найменняў айчынных і замежных перыядычных выданняў.
Газетны фонд налічвае 77 найменняў, што захоўваюцца ў зале на працягу года.
Дакументы дапаможнага фонду адлюстраваны ў электронным каталогу бібліятэкі, а таксама ў традыцыйных каталогах чытальнай залы: алфавітным і сістэматычным, ў рэгістрацыйнай картатэцы газет (за бягучы год).
У чытальнай зале ўвесь час дзейнічае выстава новых паступленняў, якая ўзнаўляецца кожныя 2 тыдні. На выставе экспануюцца часопісы і замежныя кнігі, што паступілі ў бібліятэку.
Супрацоўнікамі залы ажыццяўляецца абслугоўванне ў рэжыме ВРІ і ДЗК (ИРИ, ДОР), а таксама абслугоўванне бібліятэк пры НДУ НАН Беларусі.
Чытальная зала перыядычных выданняў размешчана на 3 паверсе, пам. № 303
Дзяжурны бібліятэкар адкажа па тэлефоне: +375 17 378-30-32