Читальный зал редких книг и рукописей осуществляет обслуживание читателей книжными и рукописными документами из фонда Центра исследований старопечатных изданий и рукописей, а также диссертациями.
У чытальнай зале можна карыстацца апаратам для прагляду мікрафільмаў. Для работы з электроннымі дыскамі прадугледжаны камп’ютэры.
Азнаёміцца са зместам фондаў можна з дапамогаю каталогаў, якія знаходзяцца ў чытальнай зале: алфавітнага, прадметнага, рукапіснага фонду і дысертацый.
Для зручнасці карыстальнікаў арганізаваны фонд адкрытага доступу, у склад якога ўваходзяць зборнікі дакументаў, энцыклапедычныя выданні, слоўнікі XIX–XX стст. У іх ліку: Полное собрание законов Российской империи, Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона, Акты Виленской археографической комиссии, Encyklopedia Powszechna Orgelbranda (1858–1868), Słownik geograficzny Królestwa Polskiego (1880–1902), Polski Słownik Biograficzny, Encyklopedia kościelna, A. Boniecki. Herbarz Polski и Herbarz polski Kaspra Niesieckiego; кнігі «Памяць», Беларуская энцыклапедыя, Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, Гістарычны слоўнік беларускай мовы і іншыя выданні.
Замова дакументаў (уключаючы дысертацыі) афармляецца ў чытальнай зале на спецыяльных бланках. Замоўленыя дакументы захоўваюцца за чытачом на працягу двух тыдняў, дысертацыі – на працягу аднаго месяца.
У чытальнай зале рэгулярна праводзяцца тэматычныя выставы па матэрыялах фонду Цэнтра даследаванняў старадрукаў і рукапісаў, арганізаваныя яго супрацоўнікамі, экскурсіі па выставах.
Дзяжурныя бібліятэкары ажыццяўляюць кансультацы, бібліяграфічныя і тэматычныя даведкі, прымаюць і дапамагаюць аформіць замовы на сканаванне дакументаў.
У чытальнай зале ёсць доступ да сайта электроннага каталога бібліятэкі.
Чытальная зала рэдкіх кніг і рукапісаў знаходзіцца на 6 паверсе, пам. № 601. Телефон дежурного библиотекаря: +375 17 236 00 35.