Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўзнікла на хвалі адраджэння нацыянальнай навукі і культуры, у асяроддзі, якое сілкавала гэтае асяроддзе, і была заклікана служыць маладой беларускай навуцы.
Яна была заснавана 16 лютага 1925 г. як “падручная бібліятэка” Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта), якая абслугоўвала навукова-даследчую працу яго падраздзяленняў. Первым яе загадчыкам стаў Іван Мікітавіч Серада (1879–1943). На момант адкрыцця бібліятэка мела ў сваім распараджэнні 850 кніг.
Ужо ў першыя гады існавання бібліятэкі былі прыняты дзейсныя меры па яе арганізацыі і камплектаванні. У 1926/1927 акадэмічным годзе бібліятэка мела 7 партнёраў па кнігаабмене ў БССР, 24 – у СССР і 35 – за рубяжом, атрымліваючы ў рамках кнігаабмену выданні з Польшчы, Латвіі, Германіі, Мексікі, Італіі, Японіі, Маньчжурыі і Фінляндыі. А ўжо ў наступным акадэмічным годзе яна наладзіла кнігаабмен са 120 навуковымі ўстановамі СССР і замежжа.
Да канца 1920-х гадоў бібліятэка, якая стала Бібліятэкай Беларускай акадэміі навук (пасля рэарганізацыі Інбелкульта ў Беларускую акадэмію навук – БелАН у 1928 г.), з’яўлялася адным з фундаментальных сховішчаў БССР дзяржаўнага значэння. Яна мела сур’ёзны фонд – больш за 60 тыс. тамоў, выразныя прынцыпы камплектавання, шырокія кнігаабменныя сувязі, вялікія планы на будучыню, магутны зарад для далейшага росту і развіцця.
У 30-я гады ХХ ст. акадэмічнае кнігасховішча працавала ў самай шчыльнай сувязі з інстытутамі АН БССР. Яму прад’яўляліся патрабаванні рэгулярнага атрымання і строгага ўліку бібліятэчна-інфармацыйных заявак ад інстытутаў; прыняцця ўсіх мер для іх задавальнення; вывучэнне ўсіх каталогаў і бібліяграфічных паказальнікаў, якія выходзілі; максімальна поўнага забеспячэння супрацоўнікаў акадэміі актуальнай навуковай літаратурай; пашырэння бібліяграфічнай працы. Для папаўнення фонду прапаноўваліся ўсе магчымыя спосабы, сярод якіх: пакупка прыватных бібліятэк, кніг у букіністычных крамах Масквы і Ленінграда; пашырэнне абмену, у тым ліку і з замежжам; атрыманне абавязковага экзэмпляра ад арганізацый, якія займаліся выданнем навуковай літаратуры.
У 20–30-х гадах ХХ ст. бібліятэка папоўнілася кнігамі вядомых вучоных: гісторыка М.В. Доўнара-Запольскага, раслінавода і фізіёлага раслін М.К. Малюшчыцкага, літаратуразнаўца, фалькларыста і выдаўца Б. І. Эпімаха-Шыпілы, матэматыка Я. Громера, батаніка У.С. Дактуроўскага.
М.В. Доўнар-Запольскі ў адным з лістоў сябру Я. А. Ляцкаму ў 1894 г. пісаў:“…мая шчырая мара – рабіць беларускі часопіс; іншая мэта – народная кніга на беларускай мове. Мае … мэты: музей, публічная бібліятэка і навуковае таварыства ў Мінску. Тады я магу памерці спакойна. Калі б я памёр раней – мае кнігі ідуць чытальні Мінскай бібліятэкі – гэта вырашана даўно (у мяне 800–900 тамоў)”. Пе рададзеныя М.В. Доўнарам-Запольскім бібліятэцы кнігі можна назваць здзяйсненнем яго мары.
Перад вайной з Нясвіжа паступіў кнігазбор Радзівілаў (20 тыс. кніг).
Акадэмічная бібліятэка імкліва расла. У 1940 г. яе апрацаваны кніжна-часопісны фонд налічваў больш за 300 тыс. экзэмпляраў. У структуры бібліятэкі працавала шырокая сетка філіялаў, дзейнасць якіх зрабілася своеасаблівым правобразам аддаленага абслугоўвання. Хуткія тэмпы развіцця навукі АН БССР выклікалі да жыцця попыт на вынікі даведачна-інфармацыйнай дзейнасці ўстановы: выпуск каталогаў новых выданняў Беларускай акадэміі навук; вывучэнне ўсіх выходзячых каталогаў і бібліяграфічных выданняў; падбор літаратуры для выканання навуковых тэм; падрыхтоўка бібліяграфічных паказальнікаў па розных галінах ведаў і інш.
Актыўны рост і развіццё бібліятэкі, якая выношвала далёка ідучыя планы, былі перапынены Другой сусветнай вайной. Яе наступствы з’явілісяі для ўстановы катастрафічнымі. Амаль усе яе кнігазборы былі вывезены ў Германію (гл. карту “Геаграфія месцаў вывазу нацыстамі кніг Бібліятэкі АН БССР у перыяд Другой сусветнай вайны”). Толькі частка кніг і часопісаў, перажыўшае далёкую і цяжкую вандроўку, здолела вярнуцца ў сваё сховішча. Была страчана гістарычна складзеная структура фонду і поўнасць аўтэнтычных калекцый.
Пасля вайны бібліятэку давялося “ствараць нанова”. Маленькі сегмент грамадства і вытворчасці, якім яна з’яўлялася, як і ўся краіна, прыняў стратэгію паскораных тэмпаў узнаўлення, актыўна манеўруя ў выбары прыярытэтаў сваёй дзейнасці. Дынаміка росту фонду, які ўзнаўляўся, была высокай. За шэсць гадоў, з 1943 г. (менавіта ў гэтым годзе ў Маскве, дзе разгарнула сваю дзейнасць АН БССР, пачаў рэалізоўвацца праект узнаўлення бібліятэкі) па 1948 г., яго аб’ём перавысіў той, што быў сабраны акадэмічнай бібліятэкай за 16 даваенных гадоў.
У працэсе збірання фонду бібліятэка як ніколі раней уцягнула ў арбіту сваёй дзейнасці і Захад, і Усход, армію і грамадзянскія ўлады – рэспубліканскія і саюзныя, адчула салідарнасць і дапамогу з боку саюзнай акадэміі.
З 1945 г. пачаў вызначацца профіль камплектавання галоўнага інфармацыйнага цэнтра АН БССР. Пераважная ўвага пачала надавацца літаратуры па прыродазнаўчых і дакладных навуках. Да пачатку 1949 г. акадэмічная бібліятэка зноў зрабілася адной з найбуйнейшых бібліятэк БССР.
З 40–50-х гг. ХХ ст. яна пачала набываць сучасную ёй структуру. У гэтыя гады былі ўтвораны аддзелы, якія адказвалі за камплектаванне і кнігаабмен, абслугоўванне і захоўванне фондаў, апрацоўку літаратуры і каталогі, навукова-бібліятэчную дзейнасць і працу з замежнай літаратурай.
З 1950-х гг. бібліятэка ўступіла ў перыяд паступальнага росту і развіцця. Была адноўлена паўнавартасная навукова-бібліяграфічная праца, якая на доўгія гады зрабілася адным з галоўных напрамкаў яе дзейнасці. Разгарнулася планамерная і шырокамаштабная дзейнасць па састаўленні бібліяграфіі выданняў АН БССР, прац яе супрацоўнікаў і асобных вучоных, галіновых біліяграфічных паказальнікаў. Сістэматычны характар набыло супрацоўніцтва ў вобласці міжнароднага кнігаабмену.
У 1964 г. быў створаны аддзел рэдкіх кніг, які зрабіўся другім бібліятэчным падраздзяленнем падобнага роду ў Беларусі. З гэтага часу распачалася сістэматычная праца па камплектаванні кніжнымі і рукапіснымі помнікамі, што ўяўлялі гістарычную і культурную каштоўнасць.
Да канца 1957 г. фонд бібліятэкі перавысіў даваенны ўзровень і склаў 640 тыс. тамоў, а ў 1963 г. ён дасягнуў 1 млн экзэмпляраў. У сярэдзіне 60-х гадоў гадоў яна абслугоўвала больш за 6 тыс. чытачоў, а праз міжбібліятэчны абанемент – больш за 300 бібліятэк СССР і замежных краін.
Актыўны рост фонду стаў магчымым дзякуючы будаўніцтву для бібліятэкі асобнага будынка.
Бібліятэка Інбелкульта месцілася ў будынках гэтага Інстытута (сучасны адрас: вул Рэвалюцыйная, 2 і 21. У далейшым, ужо будучы Бібліятэкай БелАН, яна перамяшчалася ў будынак (цяпер не існуе) на скрыжаванні вуліц Ленінскай (цяпер Леніна) і Універсітэцкай, 29/35, потым на вул. Пушкіна, 56 (цяпер пр. Незалежнасці, 66). Тут яна сустрэла вайну, аднаўлялася ў пасляваенныя гады (з 1948). У 1967 г. бібліятэка атрымала асобнаы будынак па вул. Сурганава, 15, у якім знаходзіцца і сёння.
Да 80-х гг. ХХ ст Бібліятэка зрабілася адным з найбуйнейшых інфармацыйных цэнтраў не толькі Беларусі, але і СССР. Да 80-х гг. ХХ ст. Бібліятэка зрабілася адным з найбуйнейшых інфармацыйных цэнтраў не толькі Беларусі, але і СССР. У 1990 г. яна набыла статус навукова-даследчай установы. она приобрела статус научно-исследовательского учреждения.
Вялікі ўклад у камплектаванне фонду, арганізацыю інфармацыйна-бібліятэчнай, бібліяграфічнай, навуковай дзейнасці, развіццё ўстановы ўнеслі яго кіраўнікі К.І. Гурвіч, Д.І. Даўгяла, М.П. Стрыжонак, Н.Ю. Бярозкіна, намеснікі кіраўнікоў Б.А. Сянько, В.Б. Філіпскіх, Г.М. Баева, А.М. Дрозд, загадчыкі аддзелаў А.Д. Васілеўская, Л.І. Збралевіч, І.І. Ваксер і інш.
У наш час Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа (так яна стала называцца з 1981 г., да таго мела назву Фундаментальнай бібліятэкі імя В.Г. Бялінскага” – з 1948 г., імя Якуба Коласа – з 1966 г.) валодае самым вялікім зборам замежных навуковых выданняў па дакладных і прыродазнаўчых навуках, з’яўляецца цэнтрам дэпазітарнага захоўвання ў вобласці прыродазнаўчых і дакладных навук; сховішчам помнікаў гісторыка-культурнай і інтэлектуальнай спадчыны Беларусі, метадычным цэнтрам па пытаннях бібліятэчнай справы і бібліяграфіі, навукова-даследчым цэнтрам у галіне бібліятэказнаўства, бібліяграфазнаўства, кнігазнаўства, кніжнай культуры і бібліяметрыі.
Яе фонд, аснову якога складаюць навуковыя выданні, налічвае больш за 4 млн адзінак захавання.
Збор Бібліятэкі ўключае і іншыя калекцыі, якія складаюць фонд гісторыка- культурнай, навуковай і інтэлектуальнай спадчыны Беларусі. Гэта робіць яе ўстановай культуры і памяці. Сярод гэтых калекцый: збор кніг кірылічнага друку XVI – пачатку XX ст., калекцыя рукапісных кніг XVII–XX стст., калекцыя кніг грамадзянскага друку XVIII – першай чвэрці XIX ст., калекцыя “Беларусазнаўства” XVI–XXI стст., калекцыя выданняў XV–XXI стст. на замежных мовах, калекцыя заходнееўрапейскіх выданняў XV–XVIII стст.
Сярод рэдкіх і каштоўных выданняў, што захоўваюцца ў Бібліятэцы, – “Агляд боскіх службаў” Вільгельма Дурандуса (1484), “Сусветная хроніка “ Хартмана Шэдэля (1493), прыжыццёвыя выданні Марціна Лютара (1483–1546), Брэсцкая Біблія (1563), Евангеліе вучыцельнае (Івана Фёдарава і Пятра Мсціслаўца, 1569), Евангеліе (Пятра Мсціслаўца, 1575), Астрожская Біблія (Івана Фёдарава, 1581), “Вялікае мастацтва артылерыі” Казіміра Семяновіча (два выдання: 1696, на французскай мове; 1729, на англійскай мове), Мінскі тафсір (1686), прыжыццёвыя выданні Адама Міцкевіча (1798–1855), Станіслава Манюшкі (1819–1872) і Уладзіслава Сыракомлі (1823–1862), выданні Інстытута беларускай культуры (на глебе якога ўзнікла ў 1928 г. Беларуская акадэмія навук), прыжыццёвыя выданні першых беларускіх акадэмікаў, рукапісныя кнігі татар Беларусі (XVII–XX стст.).
Старажытныя рукапісы, што захоўваюцца ў Бібліятэцы, адносяцца да першай паловы XV ст.
Асаблівым гонарам кніжнага фонду акадэмічнага кнігасховішча з’яўляецца калекцыя кніг (больш за 3,5 тыс. экз.) з бібліятэкі Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў , каштоўнасць якой атрымала сусветнае прызнанне. У якасці самастойных комплексаў у Бібліятэцы захоўваюцца прыватныя кнігазборы вядомых вучоных, грамадска-палітычных і культурных дзеячаў: бацькі класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча – А.Я. Багдановіча (1862–1940), вядомага савецкага літаратуразнаўца П.Н. Беркава (1896–-1969), беларускага паэта і навукоўца Пятра Глебкі (1905–1969).
Ядром рукапіснага фонду Бібліятэкі з’яўляюцца асабістыя архівы вядомых вучоных, пісьменнікаў, якія зрабілі значны ўнёсак у развіццё айчыннай навукі і культуры: акадэміка В.Ф. Купрэвіча, пісьменнікаў-акдэмікаў Пятра Глебкі, Кандрата Крапівы, народных пісьменнікаў Беларусі Янкі Брыля, Пімена Панчанкі, класікаў беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага, Уладзіміра Караткевіча, самабытнага мастака Язэпа Драздовіча і інш.
Сёння акадэмічная бібліятэка функцыянуе ва ўмовах дынамічных змяненняў на рынках інфармацыі, аднаўлення інфармацыйнага асяроддзя, змяненняў у патрэбах, пажаданнях і чаканнях карыстальнікаў. Яе дзейнасць рэалізуецца ў наступных асноўных напрамках.
У галіне інфармацыйнага забеспячэння навуковай дзейнасці – удзел у стварэнні пошукавых сістэм, што даюць карыстальнікам магчымасць свабоднага доступу да бібліяграфічных рэсурсаў фондаў найбйнейшых бібліятэк краіны; пашырэнне кола карыстальнікаў з ліку супрацоўнікаў арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якія атрымліваюць доступ да электронных рэсурсаў на працоўныя месцы.
У галіне навуковых камунікацый – выстаўленне ў адкрыты доступ злічбаваных дакументаў з фондаў бібліятэкі, якія з’яўляюцца нацыянальнай інтэлектуальнай і гісторыка-культурнай спадчынай.
У галіне навуковай дзейнасці – пашырэнне тэматыкі навуковых даследаванняў.
У галіне папулярызацыі навуковых і навукова-тэхнічных ведаў – выкарыстанне новых форм гэтай папулярызацыі.
Бібліятэка як адзін з найбуйнейшых інфармацыйна-бібліятэчных цэнтраў краіны фактычна ўяўляе кансорцыўм устаноў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па падпісцы на ўнікальныя навуковыя рэсурсы аддаленага доступу. Міжнароднае навуковае супрацоўніцтва бібліятэка ажыццяўляе па розных напрамках: у рамках кнігаабмену і навукова-даследчых прац, у вобласці арганізацыі правядзення міжнародных мерапрыемстваў, падрыхтоўкі да выдання навуковых матэрыялаў.
Як навуковы цэнтр працуе ў наступных напрамках: вывучэнне пісьменнасці, кніжнай культуры і чытання з выкарыстаннем антрапалагічна-арыентаваных падыходаў, даследаванне публікацыйнай актыўнасці вучоных Беларусі; гісторыя навукі і навуковых ведаў; выданне друкаваных і рукапісных помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны краіны; увядзенне ў навуковы абарот крыніц па гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Па большасці гэтых напрамкаў Бібліятэка займае вядучыя пазіцыі ў Беларусі. Ёй належыць абсалютнае першынство ў дзейнасці па прадстаўленні і апісанні старадрукаў XV–XVIII стст. Яна з’яўляецца галоўны цэнтрам краіны ў галіне вывучэння пытанняў чытання, а таксама публікацыйнай актыўнасці навукоўцаў Беларусі.
Адчувальная роля Бібліятэкі і ў галіне папулярызацыі навуковых і навукова-тэхнічных ведаў, інтэлектуальнай спадчыны Беларусі. Яна стварыла шырокую публічную прастору для трансферу ведаў, новых навуковых ідэй і інтэлектуальных дыскурсаў. Вялікая заслуга ў развіцці гэтага накірунку належыць А.І. Грушы – дырэктару ЦНБ НАН Беларусі з 2014 па 2022 г. А.И. Груше - директору ЦНБ НАН Беларуси с 2014 по 2022 год.
Як сацыякультурны цэнтр Бібліятэка ва ўмовах пастаянна зменлівай рэальнасці “фундаментальнай абыякавасці” адстойвае свае ўстойлівыя каштоўнасці кніжнай культуры, замацоўвае давер да рацыянальнай і крытычнай навуковай думкі.
Просмотр истории завершен.