Аддзел лінгвістычнага забеспячэння ЦНБ НАН Беларусі (да кастрычніка 2015 г. меў назву “аддзел навуковай сістэматызацыі дакументаў”) створаны ў маі 2007 г. у выніку рэарганізацыі аддзела навуковай каталагізацыі дакументаў, які вядзе сваю гісторыю з 1949 г.
Асноўныя напрамкі дзейнасці:
- сэнсавая апрацоўка (класіфікацыйнае і каардынатнае індэксаванне) дакументаў, што паступаюць у фонд ЦНБ НАН Беларусі;
- фарміраванне лінгвістычных сродкаў электроннага каталога: стварэнне аўтарытэтных/нарматыўных запісаў (тэматычны прадмет; родавае імя; гандлёвая марка; уніфікаванаы загаловак; імя/загаловак; форма, жанр або фізічныя характарыстыкі дакумента), вядзенне і рэдагаванне тэматычнага слоўніка электроннага каталога;
- рэдагаванне электроннага каталога па раздзелах УДК;
- метадычная дапамога структурным падраздзяленням ЦНБ НАН Беларусі і бібліятэкам пры ДНУ НАН Беларусі па профілі дзейнасці аддзела;
- навукова-даследчая, навукова-метадычная, навукова-бібліяграфічная работа па індэксаванні дакумента, лінгвістычным забеспячэнні электроннага каталога;
- вывучэнне і прымяненне новых інфармацыйных тэхналогій у працы аддзела;
- удзел у сістэме карпаратыўнай каталагізацыі, вядзенні зводнага электроннага каталога бібліятэк Беларусі;
- супрацоўніцтва ў галіне індэксавання дакументаў, лінгвістычнага забеспячэння электроннага каталога з іншымі бібліятэкамі Рэспублікі Беларусь.
Паслугі:
- індэксаванне дакументаў па УДК, ББК, ДРНТІ;
- прастаўленне аўтарскага знака.
Па пытаннях індэксавання дакументаў звяртацца:
2 паверх, пам. № 219
Телефон: +375 17 324-34-63
2 паверх, пам. № 217
Телефон: +375 17 379-94-85
Структура аддзела
Заг. аддзела:Астаповіч Людміла Леанідаўна
2 паверх, пам. № 219
Телефон: +375 17 324-34-63
E-mail: astapovich@kolas.basnet.by
Сектар фарміравання лінгвістычных сродкаў
Заг. сектара:Старавойтава Аксана Іванаўна
2 этаж, комн. № 209
Телефон: +375 17 378-94-86
E-mail: lingvist@kolas.basnet.by
Сектар індэксавання дакументаў
Заг. сектара:Ярома Таццяна Станіславаўна
2 паверх, пам. № 219
Телефон: +375 17 324-34-63