Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Навігацыя па сайце

Аддзел навуковага фарміравання фондаў

Аддзел навуковага фарміравання фондаў створаны ў 1952 г.

Дзейнасць аддзела забяспечвае папаўненне і аднаўленне бібліятэчнага фонду шляхам адбору, замовы і набыцця дакументаў, якія адпавядаюць профілю камплектавання бібліятэкі, інфармацыйным патрэбам яе карыстальнікаў.

Палітыка фарміравання фондаў заснавана на разумным спалучэнні ў фондах бібліятэкі друкаваных, электронных дакументаў, навуковых інфармацыйных рэсурсаў аддаленага доступу, што дазваляе аператыўна і якасна выконваць інфармацыйныя запыты карыстальнікаў.

Асноўныя напрамкі дзейнасці:

  • навукова абаснаванае, бягучае і рэтраспектыўнае камплектаванне фондаў бібліятэкі айчыннымі і замежнымі дакументамі, на розных носьбітах інфармацыі з улікам іх інфармацыйнай і навуковай каштоўнасці, відавога, моўнага і храналагічнага дыяпазону. Адбор дакументаў у працэссе камплектавання ажыццяўляецца на падставе прыярытэтаў, звязаных перадусім з навіной, арыгінальнасцю кантэнту і аператыўнасцю паступлення інфармацыі;
  • падпіска на айчынныя і замежныя прыядычныя выданні для ўсіх падраздзяленняў бібліятэкі;
  • арганізацыя доступу да аддаленых электронных інфармацыйных рэсурсаў;
  • вывучэнне, выяўленне інфармацыйных патрэб і запытаў карыстальнікаў для рацыянальнага камплектавання фонду бібліятэкі. Вывучэнне інфармацыйнага рынку выдавецкай прадукцыі, падтрымка шырокай сеткі кантактаў з выдавецкім асяроддзем, якое выпускае дакументы ў традыцыйнай або электроннай форме;
  • аператыўны ўлік і размеркаванне дакументаў, якія паступілі, па структурных падраздзяленнях бібліятэкі, улік выключаных з фонду дакументаў, вядзенне статыстыкі руху фондаў;
  • арганізацыя абменнага фонду бібліятэкі, яго рацыянальнае выкарыстанне пры ажыццяўленні міжнаронага дакументаабмена, а таксама ўнутрырэспубліканскага абмену і пераразмеркавання дублетных і няпрофільных выданняў;
  • вядзенне мэтавага абмену з навуковымі ўстановамі, бібліятэкамі далёкага і блізкага замежжа;
  • ажыццяўленне паштовых аперацый па адпраўцы пасылак, бандэролей, лістоў.

Навуковая і метадычная работа:

  • маніторынг і даследаванне эфектыўнасці крыніц камплектавання бібліятэкі, тэндэнцый у змяненні профілю камплектавання;
  • у адпаведнасці са зменамі, што адбываюцца ў палітычным і сацыяльна-эканамічным жыцці грамадства, навуковай дзейнасці Рэспублікі Беларусь, удасканаленнем крыніц камплектавання, выкарыстаннем новых тэхналогій ажыццяўляе распрацоўку новага “Профілю камплектавання фондаў ЦНБ НАН Беларусі”;
  • вывучэнне, аналіз стану развіцця навукі ў Рэспубліцы Беларусь, асобных яе галін, эфектыўнасці працы навуковых калектываў і асобных вучоных з выкарыстаннем бібліяметрычных метадаў і сусветных навуковых інфармацыйных масіваў;
  • маніторынг і штогадовае аднаўленне бібліяметрычных даных на сайце бібліятэкі ў раздзеле “Публікацыйная актыўнасць вучоных Беларусі”;
  • падрыхтоўка і правядзенне мерапрыемстваў для навуковай супольнасці Рэспублікі Беларусь па пытаннях інфармацыйнай падтрымкі навуковых даследаванняў (навучальныя семінары, трэнінгі з удзелам прадстаўнікоў замежных выдавецкіх кампаній);
  • ажыццяўляе метадычную, у тым ліку кансультацыйную, дапамогу структурным падраздзяленням бібліятэкі і бібліятэкам пры ДНУ НАН Беларусі па профілі дзейнасці аддзела.

Структура аддзела

Заг. аддзела:Сікорская Аксана Мікалаеўна
2 паверх, пам. № 206
Тэлефон +375 17 379-10-02, +375 17 307-14-90
E-mail: ok@kolas.basnet.by

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Забыўся пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерацыя пароляў
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля