Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Навігацыя па сайце

Літаратурна-адукацыйная праграма “Разнамоўны дзіўны свет”

На традыцыйнае свята роднай мовы, якое напярэдадні адбылося ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі, завіталі вучні сталічнай школы № 9.

ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси

Маленькім гасцям была прапанавана літаратурна-адукацыйная праграмаРазнамоўны дзіўны свет” з цікавымі фактамі пра мовы свету, асаблівасці беларускай літаратурнай мовы і дыялектаў. З вялікім задавальненнем яны прымалі ўдзел у інтэлектуальных гульнях, вырашалі лінгвістычныя задачы, адказвалі на пытанні віктарыны.

ЦНБ НАН Беларуси

Не засталася па-за ўвагай і падрыхтаваная інтэрактыўная кніжная выстава “Чытаем сусветную класіку па-беларуску”. Сёлета мы звярнулі ўвагу на працу айчынных перакладчыкаў. Дзякуючы ім, беларускім паэтам, пісьменнікам, літаратарам на беларускай мове «загаварылі» для нас Пушкін, Лермантаў, Талстой, Чэхаў, Дастаеўскі, Шэкспір, Байран, Бальзак, Гесэ, Гюго, Камю, Лондан, Уайльд, Уэлс, Флабер, Хемінгуэй, Цвейг. Кніжная выстава прадставіла нашым чытачам шэдэўры англійскай, французскай, нямецкай, амерыканскай літаратуры, а таксама рускай, польскай, ўкраінскай і інш. Гэтыя творы і так “залатыя”, а ў цудоўных перакладах на беларускую мову ўвогуле не маюць кошту.

ЦНБ НАН Беларуси

Дзеці прынялі ўдзел у бібліятэчных пошуках. Паспрабавалі знайсці на кніжных паліцах аповесці, прыгодніцкія раманы, казкі, перакладзеныя на беларускую мову, ведаючы толькі іх арыгінальную назву і аўтара.

Прыгадалі таксама вядомыя і даўно ўпадабаныя творы беларускіх аўтараў, на якіх вырасла не адно пакаленне беларусаў.

Толькі ўвага! Наш буклет, дзе выкладзена падборка кніг, – не прэтэндуе на паўнату па вядомых прычынах.

Спіс склаўся спантанна і ўяўляе сабой сённяшні выбар чытачоў, а ён, як вядома, пераменлівы!

ЦНБ НАН Беларуси

А яшчэ разам з дзецьмі пагарталі казкі Андэрсена, братоў Грым, апавяданні і аповесці Твена, Кіплінга, Верна, Ліндгрэн, Талстога, Паўстоўскага, паэмы і вершы Пушкіна, Лермантава, Някрасава і іншых аўтараў у перакладах на беларускую мову.

Каб сапраўды склалася ўражанне, што ўвесь свет сёння размаўляе з намі па-беларуску!

Прапануем азнаёміцца з буклетамі “Чытаем сусветную класіку па-беларуску!”:

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Забыўся пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерацыя пароляў
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля