Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Навігацыя па сайце

Навуковая канферэнцыя “Ліда і Лідскі край у гісторыі Беларусі”

8 верасня 2023 г. у Лідскім замку адбылася рэспубліканская навуковая канферэнцыя “Ліда і Лідскі край у гісторыі Беларусі”, прысвечаная 700-годдзю горада Ліда. Навуковае мерапрыемства было арганізавана Інстытутам гісторыі НАН Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа НАН Беларусі і Лідскім гісторыка-мастацкім музеем.

На урачыстым адкрыцці, мадэратарам якога з’яўляўся загадчык Цэнтра даследаванняў старадрукаў і рукапісаў Кірыл Валер’евіч Сыцько, прагучалі вітальныя словы гаспадароў –  старшыні Лідскага райвыканкама Сяргея Васільевіча Ложачніка, намесніка старшыні Лідскага райвыканкама Генадзя Анатольевіча Владыкі, дырэктара Лідскага гісторыка-мастацкага музея Вольгі Віктараўны Лук’ян, а таксама дабрачыннага Лідскай акругі пратаіярэя Расціслава (Салаўёва).

З боку гасцей прагучалі вітальныя словы намесніка дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі НАН Беларусі Паўла Анатольевіча Трубчыка і вучонага сакратара Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Ірыны Паўлаўны Каменды. І.П. Каменда адзначыла, што Бібліятэка памятае пра выбітных вучоных – ураджэнцаў Лідчыны і збірае іх навуковую спадчыну. Таксама яна перадала ў дар музею найбольш каштоўны як для бібліятэкара, так і для навукоўца падарунак – выданні НАН Беларусі.

З боку Інстытута і Бібліятэкі ўручаны шэраг падзяк, якімі ўганаравалі супрацоўнікаў Лідскага гісторыка-мастацкага музея і найбольш актыўных краязнаўцаў рэгіёна.

Асаблівым момантам стала заключэнне Рамачнай дамовы аб супрацоўніцтве паміж Цэнтральнай навуковай бібліятэкай НАН Беларусі і Лідскім гісторыка-мастацкім музеем. Бакі дамовіліся ў далейшым арганізоўваць сумесныя культурныя і навуковыя імпрэзы, а таксама займацца даследаваннем гістарычнай спадчыны краіны.

Пленарныя даклады, якія пачаліся пасля ўрачыстага адкрыцця, выклікалі вялікую цікавасць і ажыўлённую дыскусію ў аўдыторыі. Працяг канферэнцыі адбыўся па трох секцыйных пасяджэннях, у межах якіх было зачытана 55 дакладаў. З дакладам “Хроніка парафіі Дуды 1934 г. як гістарычная крыніца” на секцыі № 2 “Лідчына ў Новы і Найноўшы час” выступіў К. В. Сыцько.

Падчас падвядзення вынікаў канферэнцыі, мадэратары секцый адзначылі вялікую цікаўнасць з боку аўдыторыі, а таксама зрабілі вынік, што даследчыкам гісторыі і культуры Лідчыны варта збірацца часцей.

У межах канферэнцыі ў вежы Гедзіміна Лідскага замка працавала выстава Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі «Звязаныя лёсам з Лідчынай: кніжныя выданні ўраджэнцаў Лідскага рэгіёна з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі», якую арганізаваў і правёў навуковы супрацоўнік аддзела даследаванняў рукапісаў Д. А. Крэнт. На дадзенай выставе былі прадстаўлены прыжыццёвыя выданні акадэмікаў А. Мігдала, Я. Карскага, В. Шукевіча; прафесароў І. Дамейкі, С. Юндзілла і інш. Усяго, за няпоўны дзень працы выставы, яе наведала больш за 300 чалавек, якія жыва цікавіліся магчымасцю пагартаць старадрукаваныя і рэдкія выданні.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Забыўся пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерацыя пароляў
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля