Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Навігацыя па сайце

Прэзентацыя кніг з серыі “Легенды і паданні зямлі беларускай”

Супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі разам з выдавецтвам “Беларусь” маюць гонар прэзентаваць тры першыя кнігі з серыі “Легенды і паданні зямлі беларускай”. Маленькі чытач (кнігі прызначаныя для сярэдняга і старшага школьнага ўзростаў) атрымаў магчымасць пазнаёміцца з паданнямі пра ўзнікненне назваў шэрага гарадоў і вёсак Беларусі, а таксама з этыялагічнымі легендамі пра ўзнікненне жывёл і птушак. Займальныя і ў той жа час павучальныя аповеды адаптаваныя для шырокага кола чытачоў і ў такой жа ступені цікавыя і дарослым. Кнігі багата ілюстраваныя, і – што вельмі важна – гэтаксама дзецьмі, навучэнцамі гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. Ахрэмчыка.

Прэзентацыя пройдзе ў суправаджэнні спеву ўнікальнага фальклорнага гурта “Стажары”, які дасць магчымасць паслухаць праўдзівую колішнюю манеру мужчынскага спеву.

Мерапрыемства адбудзецца 21 мая 2024 г. у 15.00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы (г. Мінск, вул. Сурганава, 15) у межах Тыдня беларускай культуры і мастацтваў.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Забыўся пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерацыя пароляў
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля