Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Навігацыя па сайце

“Кніга хронік” Хартмана Шэдэля (1493) – энцыклапедыя Позняга сярэднявечча

Выданне прысвечана аднаму з самых вядомых і масавых нямецкіх выданняў перыяду інкунабул – “Кнізе хронік” Хартмана Шэдэля з Нюрнберга 1493 г. Мэта выдання – увядзенне ў навуковы абарот экзэмпляра з калекцыі Д15/Ср3 фонду Цэннтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а таксама акттуалізацыя даследавання Шэдэліяны ва ўсходнееўрапейскай гістарыяграфіі.

У прадмове абгрунтоўваецца актуальнасць даследавання “Кнігі хронік” у сувязі з гісторыяй беларускага кнігадрукавання, а таксама паказваецца канцэптуальная каштоўнасць выдання ў рамках еўрапейскай культуры постмадэрна.

У раздзеле “Пра што распавядае “Кніга хронік” пададзены эсхаталагічны план хронікі (7 эпох), характарызуецца яе жанр і прычыны папулярнасці сярод сучаснікаў.

У раздзеле “Хартман Шэдэль і “Кніга хронік” пададзены творчы кантэкст стварэння хронікі: гісторыя “нюрнбергскага гуртка”, біяграфія Хартмана Шэдэля і яго сувязі з нямецкімі інтэлектуаламі канца XV ст.

Раздзел “Стварэнне “Кнігі хронік” раскрывае тэхнічныя і камерцыйныя нюансы вытворчасці і распаўсюджвання выдання з моманту заключэння дагавора пра стварэнне інкунабулы (1491) да канчатковага разліку продажаў (1509).

Цэнтральным раздзелам з’яўляецца “Шэдэліяна: гістарыяграфія “Кнігі хронік” – пададзена гісторыя вывучэння “Кнігі хронік” у нямецкай, англасаксонскай і беларускай гістарыяграфіі XIX–XXI стст., вызначаюцца далейшыя перспектывы вывучэння хронікі – перадусім, з пункту гледжання вывучэння канцэпцыі нюрнбергскай кампіляцыі.

У раздзеле “Экзэмпляр “Кнігі хронік” з фонду Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і яго ўладальнікі” пададзена падрабязнае бібліяграфічнае апісанне кнігі, а таксама даныя пра ўладальнікаў хронікі – Ліборыуса фон Брэдаў (XVI ст.), Паўла Губара (ХХ ст.)

У дадатках пададзены 31 ілюстрацыя з экзэмпляра “Кнігі хронік”, а таксама бібліяграфія асноўных прац пра гісторыю вытворчасці і бытавання выдання. На дыску размешчана электронная копія лацінскага экзэмпляра хронікі, што захоўваецца ў фондзе Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Выданні праекта

«Книга хроник» Хартмана Шеделя (1493) — энциклопедия Позднего средневековья / Ф. Д. Подберёзкин ; редкол.: А. И. Груша (гл. ред.) [и др.] ; ред. библиогр. записей И. Л. Мурашова + 1 электрон, опт. диск (CD-ROM).

Ілюстрацыі

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Забыўся пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерацыя пароляў
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля