Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Навігацыя па сайце

Кнігі пятроўскай эпохі (выданні грамадзянскага друку 1708–1725 гг.)

Кнігазбор грамадзянскага друку XVIII ст. у фондзе Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (ЦНБ НАН Беларусі) з’яўляецца другім па велічыні ў рэспубліцы. Фарміраванне калекцыі пачалося ў 60-я гады ХХ ст., адначасова са стварэннем аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў (АРКіР) (Цяпер – Цэнтр даследаванняў старадрукаў і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі). Асноўнай крыніцай камплектавання збору быў агульны фонд бібліятэкі, з якога было адабрана больш за 100 выданняў. У далейшым калекцыя папаўнялася за кошт кніг, набытых у букіністычных магазінах, а таксама з дублетных фондаў бібліятэк Масквы, Ленігграда, Львова, Мінска.

Адмысловае значэнне для гістарычнай навукі маюць выданні перыяду кіравння Пятра І, бо менавіта тым часам адбылося зараджэнне і станаўленне грамадзянскага шрыфту.

У каталогу пададзены апісанні дзесяці экзэмпляраў дзевяці выданняў кніжных помнікаў пятроўскага часу, надрукаваных ў Маскоўскай і Санкт-Пецярбургскай друкарнях.

Акрамя бібліяграфічнага апісання, каталог змяшчае звесткі пра пераплёты, філіграні, гравюры, бытаванне. Выданне суправаджае багаты ілюстрацыйны матэрыял, што стварае візуальнае ўяўленне пра пераплёты, тытульныя аркушы і мастацкае афармленне кнігі. У дадатак да навуковага апісання аднаго з экзэмпляраў чытачу прапаноўваецца “Схема роду Спіцыных”. Схема складзена па ўладальніцкіх запісах і змяшчае інфармацыю пра гады жыцця дванаццаці дзяцей былога ўладальніка Календара 1721 г. Міхаіла Іванавіча Спіцына і яго супругі Ганны Карлаўны.

Кнігі таго часу дайшлі да нашых дзён у абмежаванай колькасці, таму кожны асобнік з фонду ЦНБ НАН Беларусі ўнікальны і ўяўляе вялікую гістарычную і культурную каштоўнасць. Да выдання дадаецца кампакт-дыск, што змяшчае электронныя копіі кніг.

Прызначаецца работнікам бібліятэк і музеяў, гісторыкам, кнігазнаўцам, а таксама ўсім, каго цікавіць кніжная культура.

Выданні праекта

Книги петровской эпохи (издания гражданской печати 1708–1725 гг.) из фонда Центральной научной библиотеки имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси : каталог изданий с электронным приложением / Нац. акад. наук Беларуси, Центр. научн. б-ка им. Якуба Коласа ; сост. В. Г. Науменко ; редкол.: А. И. Груша (гл. ред.) [и др.] ; ред. библиогр. записей О. И. Новицкая. – Минск : Беларуская навука, 2022. – 115 с. : ил. + 1 электрон. опт. диск (CD-ROM).

Ілюстрацыі

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Забыўся пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерацыя пароляў
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля