Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўзяла ўдзел у міжнародным інтэрнэт-праекце «1914-1918-online. International Encyclopedia of the First World War» («1914–1918-online. Міжнародная энцыклапедыя Першай сусветнай вайны»).
Аўтары артыкулаў – вядучыя гісторыкі з краін Еўропы, сфера даследаванняў якіх звязана як з ваеннай гісторыяй, так і з рознымі аспектамі сусветнай гісторыі гэтага перыяду. Вынікам дзейнасці спецыялістаў з больш як 50 краін з’явілася падаванне шырокай сусветнай грамадскасці мультымедыйнай віртуальнай даведачнай базы ведаў, заснаванай на дакументальных матэрыялах.
На сайце «1914–1918-online. Міжнародная энцыклапедыя Першай сусветнай вайны» пададзены фатаграфіі , што захоўваюцца ў фондзе Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі. На іх адлюстраваны падзеі Першай сусветнай вайны, што адбываліся на тэрыторыі Беларусі. Аўтар фатаграфій – удзельнік гэтай вайны, літаратар, перакладчык, этнограф, краязнаўца і мастак Уладзіслаў Паўлюкоўскі (1895–1955)







Усе матэрыялы праекта пададзены на англійскай мове. Трэба адзначыць, што на дадзены момант ён з’яўляецца найбольш поўнай версіяй энцыклапедычнага рэсурсу, што ахоплівае падзеі Першай сусветнай вайны. Стваральнікамі энцыклапедыі прапанавана інавацыйная навігацыйная сістэма, заснаваная на тэхналогіі Semantic MediaWiki, якая дазваляе зручна структураваць даныя. Матэрыялы групуюцца па тэматычнай, геаграфічнай прыкметах, энцыклапедыя змяшчае алфавітны каталог артыкулаў, іменны , геаграфічны і прадметны паказальнікі, а таксама шырокія бібліяграфічныя звесткі. У дадзены момант на платформе налічваецца звыш тысячы навуковых артыкулаў. У энцыклапедыі пададзены рэдкія фатаграфіі, планы, карты, а таксама аўдыёфайлы.
Усе пададзеныя артыкулы знаходзяцца ў свабодным доступе. Аднак пры цытаванні матэрыялаў, што размешчаны на сайце энцыклапедыі, спасылка на дадзены рэсурс з’яўляецца абавязковай. На старонках дадзенага праекта карыстальнік таксама знойдзе спасылкі на іншыя навукова-даследчыя рэсурсы, крыніцы і матэрыялы, што маюць вялікае значэнне для вывучэння гістарычнага мінулага краін, якія ваююць, і нейтральных краін у перыяд гэтага глабальнага ваеннага канфлікту.
Больш дазнацца пра Уладзіслава Паўлюкоўскага і яго працы можна ў публікацыі «Рэдкія фатаздымкі Першай сусветнай вайны на Беларусі» праекта «Рукапісы не гараць»..
Прапануем азнаёміцца з іншымі рэсурсамі бібліятэкі па гэтай тэме: