Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі прапануе скарыстаць унікальную магчымасць доступу да ліцэнзійных электронных рэсурсаў найбуйнейшых навуковых выдавецтваў і навуковых таварыстваў свету, а таксама электронных рэсурсаў уласнай генерацыі.
Ліцэнзійныя рэсурсы прадстаўлены паўнатэкставымі, даведачна-бібліяграфічнымі, рэфератыўнымі базамі па цытаванні і інш. навуковымі базамі даных. Кваліфікаваную дапамогу па іх выкарыстанні можна атрымаць у Универсальном читальном зале (4 этаж, к. 401).
Рэсурсы ўласнай генерацыі прадстаўлены бібліяграфічнымі і фактаграфічнымі базамі даных, якія адлюстроўваюць звесткі аб дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, біябібліяграфіі акадэмікаў, членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі і іншых вучоных, якія ўнеслі ўклад у развіццё айчыннай навукі, аб навукова-даследчай рабоце і навуковых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь, а таксама ахопліваюць пытанні сучаснай мовазнаўчай беларусістыкі, экалогіі і прыродакарыстання ў Беларусі, вывучэння чытання і кнігавыдання ў Беларусі і іншае.
Доступ да рэсурсаў уласнай генерацыі можна атрымаць у чытальных залах згодна з тэматыкай баз даных. Даведкі па тэл +375 17 375 04 75.