Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Навігацыя па сайце

НАН Беларусі ў СМІ

Всего документов: 7.

Апошнім часам у рэгіенах нашай краіны зэяўляецца багата адметных турыстычных цікавостак. Аб адной з іх, Музее гісторыі слуцкіх паясоў, распавядае кандыдат мастацтвазнаўства, дырэктар музея старажытнабеларускай культуры, загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Барыс Лазука.

Источник: Культура | 24.01.2015

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и общество

Пераўтварэнне кожнага ведамаснага музея ў публічны – справа цяжкая ды не заўсёды эканамічна мэтазгодная. І тым не менш, чаму б не зладзіць хаця б пад час Чэмпіянату свету па хакеі, да прыкладу, тыдзень адкрытых дзвярэй у гэтыя музеі? Трапіць у Музей старажытнабеларускай культуры, які падпарадкоўваецца Цэнтру беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, можна толькі ў складзе групы па папярэднім запісе. Тое ж можна сказаць і пра Музей беларускай археалогіі Інстытута гісторыі НАН. А ёсць жа яшчэ музей Нацыянальнай акадэміі навук, Нацыянальнага банка і нават Камітэта дзяржкантролю.

Источник: Культура | 02.11.2013

Рубрика: НАН Беларуси

Вышла ў свет кніга «Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава» выпушчаная «Беларускай Энцыклапедыяй імя Петруся Броўкі». Ісак Сербаў са стварэннем Акадэміі навук Беларусі з´яўляўся вучоным сакратаром кафедры этнаграфіі. Тым не менш, у гісторыі навукі і фатаграфіі ён застаўся менавіта дакументалістам Палесся, бо большасць з таго, што Сербаў зрабіў, пасля не захавалася.

Источник: Культура | 13.04.2013

Рубрика: Сотрудники НАН

Днямі ў рэдакцыю «К» прыйшоў ліст з Санкт-Пецярбурга ад навуковага супрацоўніка Дзяржаўнага Эрмітажа Аляксандра Гордзіна, якому неабыякавы лёс унікальнага храма – узору беларускага драўлянага дойлідства. «На поўдні Пскоўскай вобласці, у Невельскім раёне, гіне ўнікальны помнік беларускага драўлянага дойлідства XVIII – XIX – царква ў гонар Пакрову Божай Маці ў вёсцы Стайкі. Гаворка ідзе пра апошнюю з дзясяткаў драўляных цэркваў, што існавалі ў гэтай частцы былой Віцебскай губерні. Па заключэнні, якое дала доктар мастацтвазнаўства, вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Тамара Габрусь…»

Источник: Культура | 23.02.2013

Рубрика: Сотрудники НАН

У Рагачоўскім раёне можа з´явіцца археалагічны запаведнік. Ці актуальная такая задумка? На думку старшага навуковага супрацоўніка аддзела археалогіі пеошабытнага грамадства Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ігара Язэпенкі, напачатку можна стварыць запаведнік на базе трох феадальных замкаў.

Источник: Культура | 19.01.2013

Рубрика: Сотрудники НАН

Аб раскопках на старажытным гарадзішчы першабытнага чалавека каля вёскі Обчын Любанскага раёна, дзе археолагамі ўсяго за два месяцы была даследавана плошча ў тры тысячы квадратных метраў, карэспандэнт «К» даведаўся у кіраўніка экспедыцыі Зоі Харытановіч, навуковага супрацоўніка аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Культура | 15.12.2012

Рубрика: Сотрудники НАН

Узвядзенне сталічнага метро з'яўляецца не толькі грандыёзнай будоўляй, але і не менш значным археалагічным праектам. Па словах загадчыка аддзела археалогіі сярэднявечнага перыяду Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксандра Мядзведзева, на месцы катлавана станцыі метро “Няміга” археолагамі было знойдзена больш за 25 тысяч цікавых артэфактаў.

Источник: Культура | 08.09.2012

Рубрика: Сотрудники НАН

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Забыўся пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерацыя пароляў
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля