Всего документов: 1.
У пачатку кастрычніка чалавецтва адзначыла 60-годдзе запуску першага штучнага спадарожніка Зямлі. Сёння на арбіце працуюць тысячы апаратаў, сярод ніх і беларускія спадарожнікі. Абмеркаванне праблем і дасягненняў касмічнай тэматыцы праходзіць на кангрэсах, якія сталі ўжо традыцыйнымі. Чарговы, VII Беларускі касмічны кангрэс нядаўна прайшоў у Мінску. Падчас пленарнага пасяджэння ўдзельнікі звярнулі ўвагу на тое, што наша краіна займае трывалую пазіцыю ў касмічнай галіне. Глабальныя напрацоўкі ёсць у айчынных навукоўцаў, лічыць кіраўнік апарату НАН Беларусі акадэмік Пётр Віцязь.