Всего документов: 1.
Дзякуючы археалагічным даследаванням адкрываюцца новыя старонкі гісторыі, здабываюцца раней невядомыя звесткі пра матэрыяльную культуру, сацыяльнае і палітычнае жыццё на беларускіх землях. Як паведаміў дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Вадзім Лакіза, сёння работы вядуцца ў рамках дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў на 2021 –2025 гады “Грамадства і гуманітарная бяспека беларускай дзяржавы” і Канцэпцыі нацыянальных археалагічных праектаў.