Всего документов: 2.
Мінская кнігарня па адрасе: праспект Незалежнасці, 37а, адкрывае "Польскую шафу" - паліцу з кнігамі польскіх аўтараў на польскай і беларускай мовах. Літаратуру розных жанраў можна не толькі набыць, але і проста прачытаць у самой кнігарні. Гэтым адкрыццём распачаўся цэлы месяц польскай літаратуры з шэрагам мерапрыемстваў, ад но з якіх - кніжная выстаўка, прысвечаная жыццю і творчасці Юльяна Тувіма, якая адбудзецца 15 кастрычніка ў інфармацыйна-выставачным цэнтры Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я.Коласа НАН Беларусі.
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае наведаць новую экспазіцыю «Шляхі», размешчаную ў трох залах, і інтэрактыўную зону «Хлопчык і лётчык». Урачыстае адкрыццё адбылося 29 жніўня. Першую экспазіцыю ў доме паэта мінчане змаглі ўбачыць 18 мая 1960 года. Тады на ўрачыстым адкрыцці прысутнічаў Пётр Машэраў, а чырвоную стужку пераразаў віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук Кандрат Крапіва.