Всего документов: 2.
Калі больш чым 20 гадоў назад настаўніца біялогіі сярэдняй школы № 1 Смалявіч Іна Яўгенаўна Янчына прыйшла ў клас на свой першы ўрок, яна была ўпэўнена, што адных сухіх фактаў для паспяховага засваення прадмета навучэнцам недастаткова. І паколькі біялогія — навука жывая, было вырашана ўсе ўрокі рабіць такімі ж жывымі. Вельмі цікавым і карысным захапленнем настаўніка, да якога з радасцю далучаюцца і навучэнцы, з’яўляецца навукова-даследчая дзейнасць. На працягу некалькіх гадоў Іна Янчына цесна супрацоўнічала з Інстытутам эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі. Дзякуючы гэтаму навучэнцам Іны Яўгенаўны выпадала ўнікальная магчымасць атрымліваць кансультацыі вучоных па пытаннях, якія тычацца падрыхтоўкі да навукова-практычных канферэнцый, алімпіяд і конкурсаў, звязаных з біялогіяй.
Для таго каб чэмпіянат свету па хакеі, які будзе праводзіцца ў Беларусі ў 2014 годзе, запомніўся не толькі спартыўнымі падзеямі, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі прапаноўвае рэалізаваць цікавы праект. «Турыстычнае кола Мінска» - такую назву атрымае турыстычны маршрут, які будзе праходзіць праз гістарычныя аб´екты нашай краіны. Як расказаў дырэктар Цэнтра навуковых даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Аляксандр Анатольевіч Лакотка, аб´ектамі маршруту стануць гістарычныя гарады, помнікі баявой славы, музеі, аб´екты гісторыка-культурнай спадчыны.