Всего документов: 7.
Знайсці матэрыяльныя сведчанні таго, як жылі нашы продкі сотні і тысячы гадоў таму, вывучыць і захаваць унікальныя артэфакты, а галоўнае — пазнаёміць праз шматлікія музейныя экспазіцыі са зробленымі гістарычнымі адкрыццямі шырокую грамадскасць, расказаць пра самабытнасць нашай духоўнай і матэрыяльнай культуры — вось тое, чым год за годам рупліва займаюцца айчынныя археолагі. Напярэдадні Дня археолага намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза пажадаў поспеху і імпэту сваім калегам, хто працуе «ў полі» проста зараз.
Знайсці матэрыяльныя сведчанні таго, як жылі нашы продкі сотні і тысячы гадоў таму, вывучыць і захаваць унікальныя артэфакты, а галоўнае — пазнаёміць праз шматлікія музейныя экспазіцыі са зробленымі гістарычнымі адкрыццямі шырокую грамадскасць, расказаць пра самабытнасць нашай духоўнай і матэрыяльнай культуры — вось тое, чым год за годам рупліва займаюцца айчынныя археолагі.
Знайсці матэрыяльныя сведчанні таго, як жылі нашы продкі сотні і тысячы гадоў таму, вывучыць і захаваць унікальныя артэфакты, а галоўнае — пазнаёміць праз шматлікія музейныя экспазіцыі са зробленымі гістарычнымі адкрыццямі шырокую грамадскасць, расказаць пра самабытнасць нашай духоўнай і матэрыяльнай культуры — вось тое, чым год за годам рупліва займаюцца айчынныя археолагі.
Жыровіцкі Свята-Успенскі мужчынскі манастыр рыхтуецца адзначыць уласны 500-гадовы юбілей і 550-годдзе з’яўлення цудатворнай Жыровіцкай іконы Божай Маці. Як плануецца, ключавыя ўрачыстасці пройдуць на Гродзеншчыне і ў Мінску 19–20 мая 2020 года. Сярд іх - правядзенне міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 500‑гадовай гісторыі Жыровіцкай абіцелі. Цягам двух дзён удзельнікі канферэнцыі будуць працаваць на базе Духоўнай семінарыі, Духоўнай акадэміі, Інстытута гісторыі, Інстытута філасофіі НАН Беларусі.
Прэзентацыя выдання «Акадэмік Я. Ф. Карскі. Біяграфія» адбылася спачатку на кніжным кірмашы ў Маскве, а напрыканцы верасня прайшла і ў Мінску. І хоць сам аўтар, праўнук акадэміка Аляксандр Карскі не змог прысутнічаць, значнасць яго работы ўжо ацанілі многія тэарэтыкі і практыкі мовазнаўства: літаратары, навукоўцы, журналісты, выкладчыкі і студэнты-лінгвісты. Рэч у тым, падкрэслівае старшыня Беларускага камітэта славістаў, першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец, што на сёння гэта выданне — самая поўная біяграфія заснавальніка беларускай філалогіі.
Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» падвяло вынікі года і прадставіла свае галоўныя навінкі, якія ўбачылі свет у канцы 2018-га. Пра цывілізаванасць дзяржавы можна меркаваць у тым ліку па колькасці энцыклапедый, якія даюць поўнае ўяўленне пра культуру, гісторыю і сучаснасць краіны, адзначыў дырэктар музея старабеларускай культуры НАН Беларусі Барыс Лазука. Напрыклад, кніга акадэміка НАН Беларусі, дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Аляксандра Лакоткі «Мелодыі і летапіс эпох».
Былі названыя пераможцы конкурсу сацыяльных тэхналогій у абарону сямейных каштоўнасцяў "За жыццё". Адным з арганізатараў конкурсу выступала Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.